Рут Мілес
Рут Мілес | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | фр.: Ruth Anna Maria Andersson-Milles |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1873[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1941[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Эміль «Міле» Андэрсан[d][3][4] |
Род дзейнасці | пісьменніца, скульптарка |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рут Ганна Марыя Андэрсан (шведск.: Ruth Anna Maria Andersson; 19 красавіка 1873, Валентуна — 11 лютага 1941, Рым) — шведская мастачка і скульптар, вядомая пад псеўданімам «Рут Мілес».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рут Андэрсан нарадзілася ў 1873 годзе. Яе бацька, Эміль Андэрсан, былы ваенны, узнагароджаны французскім ордэнам Ганаровага легіёну, захапляўся жывапісам. Калі Рут было шэсць гадоў, яе маці памерла пры родах, і бацька ажаніўся паўторна. Дзеці ад першага шлюбу перасяліліся да сваякоў у Стакгольм. Малодшы брат Рут, Карл, пасля стаў вядомым скульптарам. Яны абодва змянілі сваё прозвішча «Андэрсан» на «Мілес»: іх маці называла свайго мужа «Міле», а яны былі «дзецьмі Міле» (Milles ungar).
Спачатку Рут вучылася ў тэхнічнай школе (Tekniska skolan) у Стакгольме, а затым у Каралеўскай акадэміі, якую яна, з прычыны выдатных поспехаў, скончыла на год раней. У 1899 годзе яна з’ехала ў Парыж да брата, які пасяліўся там годам раней. У 1901 годзе іх статуэткі, якія адлюстроўвалі бедных жанчын і дзяцей, пачалі карыстацца попытам і прыносіць прыбытак. Аднак праз чатыры гады Рут і Карл спынілі іх вытворчасць, паколькі стваралася залішне шмат незаконных копій іх работ, у тым ліку ў Швецыі.
У пачатку XX стагоддзя Рут Мілес карысталася большай вядомасцю, чым яе брат. Яна шмат выстаўлялася, яе працы адзначаліся ўзнагародамі. У 1903 годзе Рут вярнулася ў Швецыю, дзе працягвала працаваць у тым жа стылі. У 1908 годзе яе рэльеф «Efter väntan på havsstranden» стаў другой працай скульптара жаночага полу, набытай Нацыянальным музеем Швецыі. У 1920-х гадах Нацыянальны музей набыў яшчэ дзве яе работы. Акрамя таго Рут стварыла па замове Каралеўскага драматычнага тэатра скульптурныя партрэты акцёра Георга Дальквіста і спявачкі Ені Лінд.
Яна ўдзельнічала ў выставах як у Швецыі, так і за мяжой; у 1905 годзе яна атрымала сярэбраны медаль на выставе ў Сент-Луісе, а ў 1910 годзе — у Буэнас-Айрэсе. У 1915 годзе яе працы дэманстраваліся на Сусветнай выставе ў Сан-Францыска.
У 1910-х гадах зрок Рут стала пагаршацца, і яна ўжо не магла займацца скульптурай. Замест гэтага яна стала пісаць вершы і апавяданні. У 1918 годзе выйшаў зборнік яе вершаў «Dagarnas grå och Drömmarnas blå»; у 1920-х гадах неаднаразова публікаваліся яе апавяданні. У 1932 годзе Рут з мэтай паправіць здароўе пераехала жыць у Італію. Яна памерла ў 1941 годзе ў Рыме і была пахаваная на пратэстанцкіх могілках.
Дзве статуэткі працы Рут Мілес знаходзяцца ў Пушкінскім музеі ў Маскве.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ruth Milles // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ruth Milles // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Vallentuna kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/1582/C I/5 (1861-1873), bildid: 00050462_00066 Праверана 2 студзеня 2019.
- ↑ а б Ruth Anna Maria, f. 1873 i Vallentuna Stockholms län // Swedish Census 1890 — Riksarkivet. Праверана 29 снежня 2019.
- ↑ Ruth Anna Maria Milles Праверана 2 студзеня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 студзеня 2020.
- ↑ а б Ruth Anna Maria Milles Праверана 17 лютага 2020.
- ↑ Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 119. Праверана 19 студзеня 2020.
- ↑ а б Ruth Milles Праверана 21 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Carl Milles — en biografi, Wikens förlags AB, 1991, ISBN 91-7119-010-4