Перайсці да зместу

Рыг (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыг
Міфалогія германа-скандынаўская міфалогія
У іншых культурах Heimdall[d]

Рыг — бог у скандынаўскай міфалогіі. Апісваецца як стары, мудры і моцны. Адзін з асаў. Звязаны з Хеймдалем. Ёсць падазрэнне, што Рыг — гэта і ёсць Хеймдаль, бо апошні называецца яго імем у ключавыя моманты некаторых легенд.

Рыг — адзін са старэйшых асаў. Ён удзельнічае ў тварэнні, асабліва — ва ўладкаванні свету, а менавіта — яго сацыяльнай структуры. Рыг (ці Хеймдаль пад імем Рыга) дазваляе з’явіцца тром катэгорыям людзей — конунгам, свабодным і рабам. Рыг (Хеймдаль) — галоўны персанаж «Песні пра Рыга».

Песня пра Рыга

[правіць | правіць зыходнік]

Рыг — вандроўнік, які ведае руны. Ён навучае знатных і дае саветы простым людзям. Ён уваходзіць у хаты, спіць з жонкамі і дзевамі і ад яго нараджаюцца родапачынальнікі. Такім чынам, Хеймдаль — Рыг будуе свет людзей.