Рыгор Раманавіч Акулевіч
Рыгор Раманавіч Акулевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, публіцыст |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1974 (67 гадоў) |
Партыя | |
Член у |
Рыго́р Рама́навіч Акуле́віч (19 красавіка 1907, в. Вялікая Кракотка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 28 кастрычніка 1974) — грамадска-культурны дзеяч беларускай эміграцыі, выдавец, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна (цяпер Гродзенская вобласць). Адзін з арганізатараў гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады і ТБШ, бібліятэкі імя Янкі Купалы на радзіме. Ратуючыся ад рэпрэсій з боку польскіх уладаў, выехаў у 1928 годзе ў Канаду. Удзельнічаў тут у прасавецкім беларускім руху, у выпуску газеты «Канадский гудок» (зачынена канадскімі ўладамі за адозвы-падтрымкі палітыкі СССР), дзе ў першых трох нумарах, па-беларуску, друкаваўся «Беларускі куток». Адзін са стваральнікаў пракамуністычнай Федэрацыі рускіх канадцаў і яе друкаванага органа — газеты «Вестник». Неаднойчы наведваў Беларускую ССР (1947 і 1955 гг.).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Кніга «Русские в Канаде» (Таронта, 1952) ёсць важнаю крыніцаю па гісторыі эміграцыі ў Канадзе, насельніцтва з беларуска-літоўскіх губерняў.
У кнізе «50 лет Белорусской республики», якая выйшла ў выдавецтве «Вестник» (Таронта, 1968) вельмі крытычна і ў даволі рэзкай форме напісаў пра антысавецкіх беларусаў-эмігрантаў. Як успамінае беларускі грамадска-палітычны дзеяч Міхась Ганько, аўтар, аднекуль атрымаў фотакартку яго брата, Мікалая, ваеннага часу, і пераблытаў братоў[1].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Русские в Канаде: История русских рабоче-фермерских клубов им. М. Горького (1930—1940) и Федерации русских канадцев (1941—1952). Первые исследования северо-запада Америки; духоборцы; ранняя русская иммиграция в различных частях Канады; Православная церковь; русские общества. — Торонто: Главное Правление Федерации русских канадцев, 1952. — 326, [2] с.
- 50 лет Белорусской республики. — Торонто: Главное Правление Федерации русских канадцев, 1968.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- О том, как Акула Беларусь строил // Голас Радзімы. — 1963. — № 55. — С. 5.
Зноскі
- ↑ Ганько, М. Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Марыя Ганько; уклад. В. Іпатавай; камэнт. А. Гардзіенкі. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 189, [2] с., [4] л. іл.: іл. — С. 68. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 5). — ISBN 985-504-006-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Пра БНР у таронтаўскай газэце // Беларус. — 1970. — № 157. — С.
- Юрэвіч, Л. Аўтапартрэт у стылі grotesque: Сатырычныя друкі і творы паваеннай эміграцыі ў Канадзе // Юрэвіч, Л. Жанры / Лявон Юрэвіч; [навук. рэд. Н. Гардзіенка]. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 523, [2] с. — С. 249—250. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 21). — ISBN 978-985-7057-28-3.
- Асобы
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 28 кастрычніка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Члены БСРГ
- Члены Таварыства беларускай школы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Беларусы ў Канадзе
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне