Рэпік канапляны
Рэпік канапляны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Рэ́пік канапляны[3][4] (Eupatorium cannabinum) — кветкавая расліна роду Рэпік (Eupatorium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Рэпік канапляны, рэпік, рэчнік, сядач[5][6].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вузлаватым карэнішчам і вышынёй да 2[4] м. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае, апушанае кароткімі валаскамі, часта чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, з кароткімі чаранкамі, апушанае, пілаватае па краі. Ніжняе лісце рассечанае на 5 ланцэтных долей, сярэдняе — на 3. Сярэдняя доля ніжніх лістоў мае даўжыню да 15 см і шырыню 3—4 см. Верхняе лісце суцэльнае. Кветкі брудна-ружовага колеру, у невялікіх кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці. Абгортка складаецца з 9—10 лісцікаў. Плод — сямянка цёмна-бурага колеру, з кропкавымі залозкамі і чубком з шурпата зазубраных валаскоў.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[7]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыкі[7].
Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[8]. Расце па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах і хмызняках, на ўскрайках балот, вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая (мачагонны, танізоўны, ванітоўны і ранагаючы сродак) расліна[4]. Са сцяблоў магчыма атрымліваць грубае валакно, з лісця і каранёў — сінюю і чорную фарбу. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[4]. Дэкаратыўная расліна[8].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ а б Посконник коноплевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрыева С. А., Пашяна Г. В. Рэпік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 416.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1959. — Т. XXV. — С. 19—20. — 630 с. — 2 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Посконник коноплевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Eupatorium cannabinum L. (Посконник конопляный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)