Сяргей Барысавіч Баткоўскі
Сяргей Барысавіч Баткоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1995 (78 гадоў) |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Барысавіч Баткоўскі (17 ліпеня 1917, г. Петраград — 1995) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1940 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член Саюза архітэктараў СССР з 1945 года.
3 1946 года ў Мінску. Працаваў у інстытутах «Белдзяржпраект», Беларускім аддзяленні «Саюздзіпрагандлю», «Белпрампраект», «Мінскпраект» (у 1960—1965 галоўны архітэктар). 3 1978 года загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хімічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ (1950), крыты плавальны басейн інстытута фізкультуры (1953), павільён білетных кас чыгуначнага вакзала (1955), 10-павярховы жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957), паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф. Скарыны (1958, Дзяржаўная прэмія БССР 1968), карпусы гадзіннікавага завода (1963), павільён ВДНГ БССР (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усё ў сааўтарстве). Помнік Я. Купалу ў Араў-парку пад Нью-Ёркам (1973, са скульптарам А. Анікейчыкам); бюст Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР П. I. Клімука ў Брэсце (1978, са скульптарам I. Міско) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1]. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1968), Дружбы народаў (1981), медалямі[2].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Меў дачку Вольгу Баткоўскую, якая працавала ў апараце Беларускага саюза архітэктараў. Памёрла 19 лістапада 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[3].
Зноскі
- ↑ а б Ботковский Сергей Борисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
- ↑ Ботковский Сергей Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Ушла из жизни БОТКОВСКАЯ ОЛЬГА СЕРГЕЕВНА
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баткоўскі Сяргей Барысавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Ботковский Сергей Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Беларусі
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Архітэктары XX стагоддзя