Свята-Ільінская царква (Адахаўшчына)
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
53°09′04″ пн. ш. 26°08′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Адахаўшчына |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктар | Леанід Васілевіч Макарэвіч |
Дата пабудовы | 1996 год |
Свята-Ільінская царква, Адахаўшчына — праваслаўны храм у вёсцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае апісанне драўлянай Свята-Ільінскай царквы ў вёсцы Адахаўшчына маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
Згодна з апісаннем 1864 года ў сяле Адахаўшчына мелася Свята-Троіцкая царква, чацвёртага класа драўляная царква. Пры ёй меліся прыпісная Крышынская царква і могілкавая драўляная капліца.
У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца драўляная Свята-Ільінская царква, пабудаваная ў 1866 годзе на сродкі ўрада, за чвэрць вярсты ад вёскі. Царква была пабудавана падоўжаным крыжам з адным глухім цыбулепадобным купалам і званіцай у франтоннай частцы. Дах гонтавы, вокны размешчаны ў два рады, ніжнія з жалезнымі кратамі, мелася двое дзвярэй. Сцены і дах царквы звонку былі пафарбаваны алейнай фарбай. Унутры царква мела драўляны пол, столь падшыта дошкамі. Драўляны іканастас быў пафарбаваны ў сіні колер, з пазалочанымі карнізамі і рамамі, складаўся з 5 абразоў размешчаных у адзін рад. На звоніцы было чатыры званы вагою ў 5, 3, 2, і 1 пуд.
У вёсцы Адахаўшчына мелася адна могілкавая царква.
Настаяцелем храма з 1858 года быў Антоній Плаўскі. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча.
У склад прыходу ўваходзілі вёскі Адахаўшчына, Лозкі, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімовічы, Дубава, Альсевічы, Дуброўна, Крошын, Залюбічы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1996 з цэглы і бетону па праекце архітэктара Леаніда Макарэвіча[1]. Маюцца 2 прыпісныя капліцы ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Дубава і ў гонар Усіх Святых у в. Залюбічы.
Вырашана ў традыцыях стылізаванага старажытнарускага храмавага дойлідства. У аснове цэнтрычнай кампазіцыі — кубападобны паўсферычна-купальны аб'ём. Элемент асіметрыі ўносіць паўкруглая апсіда пад пакрыццём.
Зноскі
- ↑ Леанід Васілевіч Макарэвіч на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — 656 с.
- «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 133—134.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
- Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Ільінская царква (Адахаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Адахаўшчына) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)