Альсевічы (Баранавіцкі раён)
Вёска
Альсевічы
|
Альсе́вічы[1] (трансліт.: Aĺsievičy, руск.: Ольсевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. 122 жыхары, 56 гаспадарак (2005).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома прынамсі з 1568 года, у «Прадажным лісце Асана Махмецевіча Улана Астафію Валовічу на дварэц Стайкі ад 03.01.1568» і «Прадажным лісце жонкі Асана Малікбашыча і яе сына Малікбашы Асанавіча на частку маёнтка Крошын ад 03.03.1570» згадваецца як служба цяглых сялян Алісеевічаў, т.б. нашчадкаў бліжэй не вядомага Алісея. Сучасная назва з’явілася ў ХІХ ст. і канечна замацавалася толькі ў ХХ ст.[2]
У 1880-я г. вёска Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы існавала карчма.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 122 жыхары, 56 гаспадарак
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Анастасія Шлапакова (нар. 2000) — беларуская футбалістка. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Дубейка В. М. Багрымаў Крашын / В. М. Дубейка. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2019. — 212 с.: іл. ISBN 978-985-581-256-3. — С. 8-9.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх