Перайсці да зместу

Залюбічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Залюбічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
133 чалавекі (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Залюбічы на карце Беларусі ±
Залюбічы (Беларусь)
Залюбічы
Залюбічы (Брэсцкая вобласць)
Залюбічы

Залю́бічы[1] (трансліт.: Zaliubičy, руск.: Залюбичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 133 жыхары, 76 гаспадарак (2005).

Залюбічы (Zaliubiecze) згаданы пад 1680 годам сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы вёскі Адахаўшчына ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.».[2]

Паводле перапісу насельніцтва 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала карчма. У 1909 годзе дзейнічала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 13 жыхароў.

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 год — 202 двары, 501 жыхар.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — 110 двароў, 590 жыхароў.
    • 1921 год — 69 дамоў, 478 жыхароў.
    • 1939 год — 507 жыхароў.
    • 1959 год — 427 жыхароў.
    • 1998 год — 115 двароў, 157 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 133 жыхары, 76 гаспадарак.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

  • Капліца Усіх святых на могілках. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст., прыпісная да Свята-Ільінскай царквы вёскі Адахаўшчына Баранавіцкага раёна. Помнік народнага дойлідства. Вырашана квадратным у плане аб’ёмам з квадратнай апсідай пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны ганкам з навіссю на 4 слупах.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Міхаіл Канстанцінавіч Буза (нар. 1940) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын, комплексаў і камп’ютэрных сетак. Доктар тэхнічных навук (1992), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1971), прафесар (1988).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг." / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.