Свята-Успенская царква (Дабраволя)
Праваслаўная царква | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°54′26,87″ пн. ш. 24°02′01,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Дабраволя |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Свіслацкае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Архітэктар | Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі |
Будаўніцтва | 1859 — 1861 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000749 |
Стан | дзейнічае |
Сайт | orthos.org/eparhiya/blag… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дабраволі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1859 годзе з дрэва па праекце інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1]. Па іншых крыніцах, узведзена ў 1840 годзе. Асвячэнне храма адбылося ў 1861 годзе[2].
У часы знаходжання Дабраволі ў складзе Польскай Рэспублікі і Вялікай Айчыннай вайны храм не закрываўся. У 1968 годзе будынак адабралі ў вернікаў. Адкрыта пасля заняпаду ў 1989 годзе[2].
У 1990 годзе дах быў пакрыты ацынкаванай бляхай замест гонты. У 2007 годзе быў афарбаваны фасад. У 2009 годзе праведзены ўнутраны рамонт, пафарбаваны сцены, праведзена электрычнасць[2].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаны квадратныя пад двухсхільнымі пакрыццямі аднолькавыя па габарытах прытвор і апсіда. Сцены ашаляваны гарызантальна. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны разныя фрызы, падзоры, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і дзвярэй.
У інтэр’еры — абраз XIX стагоддзя «Разасланне апосталаў».
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Побач пастаўлена званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: каркаснае чатырохслуповае збудаванне пад шатровым пакрыццём.
Зноскі
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1265, арк. 88.
- ↑ а б в Храм Успения Пресвятой Богородицы д. Доброволя Архівавана 8 кастрычніка 2018.. — Гродненская епархия (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 288.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Дабраволя)
- Свята-Успенская царква (Дабраволя) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Дабраволя) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Дабраволя) на сайце «Архіварта»