Семежаўскае балота
Выгляд
Семежаўскае балота | |
---|---|
Каардынаты: 52°53′23″ пн. ш. 26°55′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Се́межаўскае балота — балота нізіннага тыпу, на поўдні Капыльскага раёна, у пойме ракі Морач. Плошча складае 1,2 тыс. га, у межах прамысловага паклада 0,8 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу 2,4 м. 3 першапачатковых запасаў торфу 2,2 млн т на 1 студзеня 1984 заставалася 0,5 млн т. Здабыча торфу на ўгнаенне на плошчы 92 га. Балота асушана дрэнажом 0,7 тыс. га, адкрытай сеткай — астатняя плошча, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семежаўскае балота // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.