Сен-Жэрменскі палац
Славутасць | |
Сен-Жэрменскі палац | |
---|---|
48°53′53″ пн. ш. 2°05′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | П’ер Шамбіж[d] |
Дата заснавання | 1124 |
Сайт | musee-archeologienationale.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сен-Жэрменскі палац (Château de Saint-Germain-en-Laye) — былая каралеўская рэзідэнцыя ў парыжскім прадмесце Сен-Жэрмен-ан-Ле, непадалёк ад Сены, цяпер Нацыянальны музей археалогіі.
Яшчэ ў 1122 годзе Людовік VI пабудаваў на месцы цяпер існуючага будынка замак Гран-Шатло, разбураны Эдуардам Чорным Прынцам у 1346 годзе. Ад яго захавалася Святая Капэла, збудаваная П'ерам дэ Мантроем для Людовіка IX, - архітэктурны правобраз аднайменнага збудавання ў Парыжы. Гэтая наватарская (з выкарыстаннем металаканструкцый) пабудова ўтрымоўвала неацэнныя хрысціянскія рэліквіі, уключаючы цярновы вянок, прададзены французскаму каралю імператарам Балдуінам II у 1239 годзе.
Карл V аднавіў разбураны замак на старым месцы, а Францыск I цалкам перабудаваў яго. Майстар французскага рэнесансу Філіберт Дэлорм узвёў для Генрыха II насупраць гэтага старога замка рэзідэнцыю ў найноўшым італьянскім гусце па вобразу і падабенству вілы Лантэ. Іскрынкай гэтага палаца быў рэгулярны сад, адзін з першых у Францыі. Людовік XIII перавёў у Сен-Жэрмен-ан-Ле свой двор; тутака ж у яго нарадзіўся доўгачаканы спадчыннік — Людовік XIV.
«Кароль-сонца» недалюбліваў палац свайго бацькі і аддаваў перавагу праводзіць час у старым замку, а потым і зусім з'ехаў у Версаль. Тым не менш у яго кіраванне абодва будынкі і сады былі абноўлены і рэканструяваны пры ўдзеле Луі Лево і Андрэ Ленотра. У 1688 годзе Сен-Жэрмен-ан-Ле стаў рэзідэнцыяй выгнанага з Англіі караля Якава II Сцюарта, які тут памёр і пахаваны. На працягу ўсяго XVIII стагоддзя палац заставаўся ачагом якабіцкага руху, хоць глава Сцюартаў пасля Утрэхцкага міру перабраўся з Францыі ў Рым.
Апошнія гады «старога рэжыму» адзначыліся заняпадам Сен-Жэрменскай рэзідэнцыі. Людовік XVI прэзентаваў «новы» палац Генрыха II свайму брату графу Артуа, які замест аднаўлення практычна цалкам знёс яго і распрадаў зямельныя ўгоддзі. Ацалела толькі крыло Генрыха IV. Што да «старога» палаца-замка, Напалеон размясціў у яго пустуючых залах кавалерыйскую школу, а яго пляменнік Напалеон III у 1867 годзе пасля рэстаўрацыі перадаў іх стваранаму Музею археалогіі.
Вуглавая лесвічная вежа | Новы палац (страчаны) | Стары палац |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Сен-Жэрменскі мірны дагавор, 1919 — падпісаны ў Сен-Жэрменскім палацы
Зноскі
- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сен-Жэрменскі палац
- Нацыянальны археалагічны музей Архівавана 20 красавіка 2011.