Сен-Жэрменскі мірны дагавор (1919)
Сент-Жэрменскі мірны дагавор | |
---|---|
![]() | |
Дата падпісання | 10 верасня 1919 |
Месца падпісання | Сент-Жэрмен, Францыя |
Набыў моц | 10 верасня 1919 |
Падпісалі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Месца захоўвання | Францыя |
Умовы | Ратыфікацыя Аўстра-Венгрыяй і краінамі, якія ад яе ўтварыліся, і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі |
Мовы | французская, англійская |
![]() |
Сен-Жэрменскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісаны ў Сен-Жэрменскім палацы па выніках Першай сусветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.
Умовы дагавора[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны распаду Аўстра-Венгрыі мірнае ўрэгуляванне з яе дзвюма часткамі ажыццяўлялася пасродкам падпісання з імі асобных дагавораў. Пагадненне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасня 1919 года ў парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленне ад яе Венгрыі, Чэхаславакіі, часткі польскіх тэрыторый, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславакіі — Закарпацкая Украіна. Трансільванія і частка Баната, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Венгрыі, былі перададзены Румыніі. Румыніі была перададзена і Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Ціроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі і Штырыі.
Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася ваеннага і гандлёвага флоту ў Адрыятыцы і на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесперашкодны транзіт любых грузаў саюзнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дагавора забаранялі Аўстрыі мець пастаянную армію.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тэкст дагавора (англ.)
- Дагаворы паводле алфавіта
- Распад Аўстра-Венгрыі
- Міжнародныя дагаворы Аўстрыі
- Міжнародныя дагаворы Бельгіі
- Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
- Міжнародныя дагаворы Грэцыі
- Міжнародныя дагаворы Італіі
- Міжнародныя дагаворы Кітайскай Рэспублікі
- Міжнародныя дагаворы Кубы
- Міжнародныя дагаворы Нікарагуа
- Міжнародныя дагаворы Польшчы
- Міжнародныя дагаворы Партугаліі
- Міжнародныя дагаворы Румыніі
- Міжнародныя дагаворы ЗША
- Міжнародныя дагаворы Тайланда
- Міжнародныя дагаворы Францыі
- Міжнародныя дагаворы Югаславіі
- Міжнародныя дагаворы Японіі
- Мірныя дагаворы
- Першая сусветная вайна
- Сен-Жэрмен-ан-Ле