Перайсці да зместу

Спаса-Праабражэнская царква (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Спаса
Спаская царква ў 1918 годзе
Спаская царква ў 1918 годзе
53°53′41,27″ пн. ш. 30°19′59,89″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія Праваслаўе
Дата заснавання XV ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаская царква, ці Спаса-Праабражэнская царква — колішні праваслаўны храм у Магілёве, помнік архітэктуры XVIII ст. Знаходзілася на высокім беразе Дняпра, на Спаскім завулку. Твор архітэктуры віленскага барока.

Храм пацярпеў у Другую сусветную вайну. Канчаткова помнік страчаны пасля вайны ў 1940-х гадах.

Царква ўваходзіла ў склад комплексу манастыра Святога Спаса.

Спаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. Першая драўляная царква размяшчалася непадалёк ад Рынку, на высокай надабалонавай тэрасе Дняпра. Пры ёй існавалі мужчынскі і жаночы манастыры, пра што паведамляецца пад 1669 годам. У 1593 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую.

У час пажару 1708 году царква зноў згарэла. У 1740—1742 гадах магілёўскі епіскап Іосіф Ваўчанскі[ru] пачаў будаваць новую мураваную царкву. Яе будаўніцтва было амаль завершана да 1748 года пад кіраўніцтвам епіскапа Ераніма Ваўчанскага[ru]. Але ў 1748 недабудаваная царква згарэла, засталіся муры і сцены. Ераніма Ваўчанскага пахавалі ў 1754 годзе ў алтары яшчэ не завершанай царквы[1].

З 1756 г. будаўніцтвам Спаса-Праабражэнскай царквы кіраваў архіепіскап Георгій Каніскі, які вызваў з Вільні вядомага архітэктара І. К. Глаўбіца. Новая царква была кафедральным саборам Магілёва да 1802 г.[2]

У 1918 годзе савецкія ўлады закрылі царкву. У Вялікую Айчынную вайну помнік быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны, у 1940-ых гадах тое, што засталося ад царквы, было знесена савецкімі ўладамі.

Помнік архітэктуры віленскага барока. Царква уяўляла сабой крыжова-купальную базіліку з двухвежавым галоўным фасадам. Над сяродкрыжжам на высокім светлавым 8-гранным барабане ўзвышаўся сферычны купал, завершаны галоўкай. Да глухіх граней барабана далучаліся чатыры двухярусныя вежачкі з невысокімі купаламі, якія разам стваралі 5-купальную кампазіцыю.

Над галоўным фасадам узвышаліся двухярусныя вежы, паміж якімі размяшчаўся высокі ступеньчаты франтон. Сцены фасадаў завяршаліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі з дэкаратыўнымі ляпнымі дэталямі, паміж аконнымі праёмамі — спараныя пілястры з дарычнымі капітэлямі.

Унутры Спаскай царквы. Фотаздымак 1916 года.

У інтэр'еры чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр'ер меў багатае аздабленне, выкананае магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і Пятром Сліжыкам.

Гістарычная графіка

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя здымкі

[правіць | правіць зыходнік]