Стайня
Ста́йня (ⓘ), або каню́шня — гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней. Вядома са старажытнасці ў многіх народаў свету.
У сучасных спецыялізаваных гаспадарках вылучаюць асобна стайні для жарабцоў-вытворнікаў, племянных кабыл, маладняку, трэнінгавыя. Пры табунным утрыманні будуюць стайні толькі для вытворнікаў і трэнінгавыя. Уключае секцыі, стойлы ці праварыны для жывёл, цэнтральны кармагноевы праход і дапаможныя памяшканні (фуражную, збруйную, інвентарную і інш.)
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі пашырана з X—XI стст. З XVI ст. вядомы стайні драўляныя, мураваныя і мяшанай канструкцыі ў тэхніцы «прускага муру» або дрэва ў цагляныя слупы — шулы. Канструкцыяй і кампазіцыяй маглі нагадваць хлявы. Ставілі іх паблізу ўязных брам або ў складзе гаспадарчых комплексаў, накрывалі саломай, драніцай, гонтай, на дахах рабілі металічныя флюгеры. У XVII ст. часам над цэнтральнай часткай стайні былі абарончыя збудаванні, залы, вежы. У некоторых сядзібах 2-3 стайні будавалі пад адным дахам або блакіравалі хлявамі, вазоўнямі, карэтнымі майстэрнямі; часам дзве стайні злучаліся павеццю. У буйных сядзібах і замках сумяшчаліся з манежамі.
У XVII—XIX стст. стайні ўваходізілі ў комплексы корчмаў і аўстэрый, пастаялых двароў, паштовых станцый, ратуш і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якімовіч Ю. А. Ста́йня, канюшня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стайня