Стацыя (павіннасць)
Ста́цыя[1][2] — феадальная павіннасць сялян і мяшчан Вялікага Княства Літоўскага на ўтрыманне Вялікага князя і яго світы ў XIV — першай палове XVI стагоддзя. Мясцовыя назвы: ялаўшчына, вепраўшчына, баўкуноўшчына, каняўшчына, мезлева, спіжа, паборы[1].
Паходзіла ад старажытна-рускага палюддзя[1]. Стацыя дастаўлялася князю ў час яго знаходжання на тэрыторыі той ці іншай абшчыны ў выглядзе натуры (мяса, збожжа, мука, мёд, сена, піва і інш.). Пазней стацыя была заменена зборам, незалежна ад прыезду князя (у Віленскім і Троцкім ваяводствах — у пачатку XVI стагоддзя[1]).
«Устава на валокі» канчаткова вызначыла памеры стацыі: 1 ялавіца, 2 бараны з 30 валок, 1 курыца, 30 яек або 2,5 гроша з валокі[1].
Паступова ў другой палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя натуральная форма змянілася на грашовую. У падняпроўскіх і падзвінскіх гарадах стацыя была адменена, а ў сельскіх абшчынах заменена іншымі зборамі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ста́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ста́цыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 423. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Тимочко Н. О. Економічна історія України: Навч. посіб. — К.: КНЕУ, 2005. — 204 с. — ISBN 966-574-759-2. (укр.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Грузский Ю. Налоги и сборы Великого княжетсва Литовского // Финансы. Учёт. Аудит. — № 3, март 2014. — С. 43. (руск.) (Праверана 30.4.2023)
- Туржій О. Стація // Малий словник історії України (укр.) (Праверана 30.4.2023)