Страбаскапічныя прылады
Страбаскапі́чныя прыла́ды[1] — дэманстрацыйныя ці кантрольна-вымяральныя прылады для назірання хуткіх перыядычных рухаў аб’ектаў.
Прынцып дзеяння страбаскапічных прылад грунтуецца на страбаскапічным эфекце. Прызначаны для назірання і вымярэння частаты ваганняў механічных і электронных сістэм, рэзанансу, колькасці абаротаў механізмаў, для вывучэння вібрацый розных целаў, візуальнага кантролю хутка вагаючыхся элементаў і інш. Дазваляюць праводзіць вымярэнні без механічнага кантакту.
Страбаскапічныя прылады падзяляюць на механічныя або оптыка-механічныя, электронна-аптычныя, электронныя і асцылаграфічныя і інш. Да механічных адносяцца прыборы з механічнымі абтураторамі (перарывальнікамі) святла ў выглядзе дыскаў або полых барабанаў са шчылінамі, праз якія назіраецца аб’ект. У электронна-аптычных прыладах перыядычнае перарыванне святла ажыццяўляецца электроннымі затворамі (напрыклад, заснаванымі на эфекце Кера), у электронных — імпульснымі крыніцамі святла, якія кіруюцца з дапамогай спецыяльных генератараў.
Пры даследаванні электронных працэсаў выкарыстоўваюцца страбаскапічныя асцылографы, страбаскапічныя гальванометры і інш. Існуюць страбаскапічныя прылады, якія працуюць не толькі ў бачным, але і ў іншых дыяпазонах электрамагнітнага выпраменьвання, напрыклад, рэнтгена-імпульсныя.
Існуюць страбаскапічныя прылады спецыяльнага прызначэння. Да іх можна аднесці аўтамабільны страбаскоп, прызначаны для рэгулявання вугла запальвання ў аўтамабільным рухавіку, прылады для медыцынскіх мэт (даследаванне руху галасавых звязак, работы клапанаў сэрца).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Страбаскап́ічныя прыла́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стробоскопические приборы / Валюс А. Г. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Василенко Ю. С. Стробоскопия // Большая медицинская энциклопедия / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24. — 544 с. — 150 800 экз.
- Стробоскопические приборы // Физический энциклопедический словарь / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983. (руск.)
- Валюс А. Г. Стробоскопические приборы // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — С. 3—4. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
- Данилин А. А., Москалец Д. О., Сосновский В. А. Приборы и техника радиоизмерений в вопросах и ответах: учеб. пособие / под ред. А. А. Данилина. — СПб., 2018. — 124 с. — 181 экз. — ISBN 978-5-7629-2355-2.(недаступная спасылка) (руск.)