Струмень (археалагічны помнік)
Выгляд
Славутасць | |
Струмень | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
Струме́нь[1] — комплекс археалагічных помнікаў у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля былой вёскі Струмень.
Комплекс складаецца з 10 паселішчаў эпохі неаліту і бронзавага веку[1][2]. Выявіў яго ў 1927 годзе археолаг К. М. Палікарповіч, паселішча № 4 — А. Г. Калечыц у 1978 годзе[2]. Даследаванні праводзілі І. І. Арцёменка ў 1976 годзе і А. Г. Калечыц у 1975—1980 гадах.
Знойдзены керамічныя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, скрабкі, цёслы, сякеры, наканечнікі стрэл, фрагменты ляпнога посуду і інш. Таксама выяўлены рэшткі 9 жытлаў, 68 гаспадарчых ям, 3 пахаванні, 54 агнішчы.
Помнікі адносяцца да верхнедняпроўскай, сярэднедняпроўскай і сосніцкай археалагічных культур.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калечыц А. Г. Струме́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 212. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Алена Калечыц. Струме́нь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.