Ступар
Сту́пар[1] (ад лац.: Stupor — «здранцвенне, нерухомасць») — у псіхіятрыі адзін з відаў рухальнага засмучэння, уяўляе сабой прыгнечванне псіхічнай дзейнасці, нерухомасць і аслабленыя рэакцыі на раздражненне, у тым ліку болевае. Адно з найбольш цяжкіх псіхапаталагічных расстойстваў[1].
Вылучаюць розныя варыянты ступарных станаў:
- кататанічны,
- рэактыўны,
- дэпрэсіўны ступар.
Кататанічны ступар сустракаецца найчасцей, ён развіваецца як праява кататанічнага сіндрому і характарызуецца пасіўным негатывізмам або васковай гнуткасцю або (у найбольш цяжкай форме) рэзкай мышачнай гіпертаніяй з дранцвеннем хворага ў позе з сагнутымі канечнасцямі.
Ступар можа доўжыцца ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін[2]. Хворыя ў ступары не ўступаюць у кантакт з іншымі людзьмі, не рэагуюць на падзеі, што адбываюцца, розныя нязручнасці, шум, мокры і брудны ложак. Яны могуць не паварушыцца, калі здараюцца пажар, землетрасенне ці нейкія іншыя экстрэмальныя падзеі. Хворыя звычайна ляжаць у адной позе, мышцы напружаныя, напружанне часцей пачынаецца з жавальнай мускулатуры, затым пераходзіць на шыю, пазней распаўсюджваецца на спіну, рукі і ногі. У гэтым стане адсутнічае эмацыйная і зрэнкавая рэакцыя на боль. Сіндром Бумкэ — пашырэнне зрэнак на боль — адсутнічае.
Першая дапамога
[правіць | правіць зыходнік]Паколькі чалавек, які знаходзіцца ў ступары, можа чуць і бачыць, яму трэба казаць на вуха ціха, павольна і выразна тое, што можа выклікаць моцныя эмоцыі (лепш негатыўныя). Неабходна любымі сродкамі дамагчыся рэакцыі пацярпелага, вывесці яго з здранцвення[2]. Кончыкамі вялікага і паказальнага пальцаў масажыраваць пацярпеламу кропкі, размешчаныя на лбе, над вачыма роўна пасярэдзіне паміж лініяй росту валасоў і бровамі, выразна над зрэнкамі вачэй, мочкі вушэй, кончыкі пальцаў[2]. Узяўшы пацярпелага за плечы, моцна трасці яго на працягу 10—15 секунд[2].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Экстренная допсихологическая помощь в чрезвычайных ситуациях (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сту́пар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сироткмн А. Ступор // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24: Сосудистый шов — Тениоз. — 544 с. — 150 800 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Экстренная допсихологическая помощь в чрезвычайных ситуациях (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023) // Сайт Астравецкай ЦРБ