Перайсці да зместу

Стэманітыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэманітыс

Stemonitis splendens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stemonitis Gled., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181320
EOL  21415

Стэмані́тыс[1] (Stemonitis) — род міксаміцэтаў сямейства Stemonitidaceae, шырока распаўсюджаны ў прыродзе, за выключэннем Антарктыкі.

Апісана каля 20 відаў (дадзеныя 2017 года), на тэрыторыі былога СССР выяўлена 8 відаў (1993). Спарангіі прадстаўнікоў роду, вонкава не адрозныя ад сучасных, былі знойдзены ў мелавым бірманскім бурштыне[2].

Плазмодый  (руск.) белы або жоўты. Споранашэнне мае выгляд шматлікіх цыліндрычных «пярынак» (спарангіяў), якія размешчаны на субстраце амаль вертыкальна, утвараючы групы. Спарангій 2—20 мм вышынёй з больш ці менш выяўленай ножкай. Унутры спарангія ножка пераходзіць у калонку, якая праходзіць амаль па ўсёй яго даўжыні. Ад калонкі адыходзяць ніткі капіліцыя; на паверхні спарангія (пад перыдыем) яны ўтвараюць большай часткай замкнёную сетку. Перыдый мае выгляд плёнкі, хутка знікаючы.

Споры ў масе чорныя ці карычневыя, у праходным святле бура-фіялетавыя.

Адрозніваць асобныя віды цяжка, для дакладнай ідэнтыфікацыі звычайна неабходная мікраскапія.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны род, сустракаецца галоўным чынам летам і восенню на гнілым дрэве, адмерлых галінах, лісці.

Межы роду даволі размытыя. Ад блізкага роду Comatricha адрозніваецца замкнёнай сеткай капіліцыя на паверхні спарангія.

Асноўныя віды

[правіць | правіць зыходнік]
Stemonitis axifera
  1. а б ЭПБ 1986.
  2. Jouko Rikkinen, David A. Grimaldi, Alexander R. Schmidt Morphological stasis in the first myxomycete from the Mesozoic, and the likely role of cryptobiosis(англ.) // Scientific Reports. — 2019-12-24. — В. 1. — Т. 9. — С. 1–8. — ISSN 2045-2322. — DOI:10.1038/s41598-019-55622-9 Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2020.