Стэрылізацыя
Стэрыліза́цыя[1] (ад лац.: sterilis — бясплодны) — вызваленне розных рэчываў, прадметаў, харчовых прадуктаў ад жывых мікраарганізмаў і іх спор[1] шляхам уздзеяння фізічнымі і хімічнымі фактарамі, таксама фільтраваннем[2] праз бактэрыяльныя фільтры (халодная стэрылізацыя).
Да фізічных фактараў стэрылізацыі адносяцца: кіпячэнне, награванне, апрацоўка сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавым і іанізавальным выпраменьваннем, ультрагукам, плазмай). Хімічныя фактары: апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хімічных прэпаратаў.
Стэрылізацыя робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм жывёл і чалавека, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў, прадуктаў, кансерваў, мікробнага забруджання пры правядзенні мікрабіялагічных даследаванняў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вальчук Э. А. Стэрыліза́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 233—234. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Гузовская, Т. С. Стерилизация в медицинской деятельности: учебно-методическое пособие Архівавана 19 ліпеня 2023. / Т. С. Гузовская, Ю. Н. Кузьменков. — Мн.: БГМУ, 2023. — 40 с. — 75 экз. — ISBN 978-985-21-1229-1. (руск.)
- Стерилизация // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Стэрылізацыя на Вікісховішчы |
- Дезинфекция и стерилизация изделий медицинского назначения в лечебно-профилактических учреждениях / Л. М. Зорина, М. Ш. Шафеев, Н. М. Хакимов и др. — Казань: КГМУ, 2001. — 48 с.(недаступная спасылка) (руск.)
- Стерилизация консервов // Портал технологов пищевых производств и пищевых технологов (руск.)
- Мокрушин С. А., Охапкин С. И., Хорошавин В. С. Исследование процесса стерилизации консервной продукции с целью дальнейшей автоматизации // Научный журнал НИУ ИТМО. Серия «Процессы и аппараты пищевых производств», № 4, 2015 (руск.)