Перайсці да зместу

Стэфка Кастадзінава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфка Кастадзінава
балг.: Стефка Георгиева Костадинова
Род дзейнасці скакун у вышыню
Дата нараджэння 25 сакавіка 1965(1965-03-25)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфка Георгіева Кастадзінава (балг.: Стефка Георгиева Костадинова; нар. 25 сакавіка 1965 г., Плоўдзіў) — балгарская лёгкаатлетка, скакуха ў вышыню, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1996, двухразовая чэмпіёнка свету, прэзідэнт Балгарскага алімпійскага камітэта.

Кастадзінава выйгравала два чэмпіянаты свету на адкрытым паветры (1987 і 1995). У памяшканні яна станавілася лепшай пяць разоў (1985, 1987, 1989, 1993 і 1997), чаго не ўдавалася яшчэ нікому.

Свой першы рэкорд свету Кастадзінава ўстанавіла 1 чэрвеня 1986 года ў Сафіі, і тады ён быў роўны 2,08 м. Праз год, 30 жніўня 1987 года — на чэмпіянаце свету ў Рыме яна палепшыла ўласнае дасягненне яшчэ на сантыметр.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры яна занялася спартыўна-арганізацыйнай работай, была віцэ-прэзідэнтам Балгарскай лёгкаатлетычнай федэрацыі, віцэ-прэзідэнтам Балгарскага алімпійскага камітэта, 11 лістапада 2005 года стала яго прэзідэнтам.

Зноскі

  1. Stefka Kostadinova // World Athletics database