Сутыкненні на азербайджана-армянскай мяжы (верасень 2022)
Сутыкненні на азербайджана-армянскай мяжы | |||
---|---|---|---|
Дата | 13—14 верасня 2022 | ||
Месца | азербайджана-армянская мяжа | ||
Статус | бакі дасягнулі дамоўленасці аб спыненні агню | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сутыкненні на азербайджана-армянскай мяжы ў верасні 2022 года — супрацьстаянне паміж узброенымі сіламі Азербайджана і узброенымі сіламі Арменіі на дзяржаўнай мяжы дзвюх краін.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1990-х гадоў Арменія і Азербайджан канфліктуюць вакол прыналежнасці Нагорнага Карабаха. Перыядыяна баявыя дзеянні закраналі не толькі спрэчную вобласць, але і непасрэднае армяна-азербайджанскае памежжа, як, напрыклад, летам 2020-га. Увосень азербайджанская армія змагла адваяваць значную частку рэгіёну. Апошнія буйныя сутыкненні тут мелі месца ў жніўні 2022 года.
У лютым таго ж года Расія, якая трымае ў Карабаху міратворчы кантынгент і змацавана з Арменіяй ваеннымі абавязацельствамі, разгарнула ўварванне ва Украіну. На думку старэйшага даследчыка Венскага цэнтра па раззбраенні і нераспаўсюджванні і Цэнтра даследаванняў у галіне нераспаўсюджвання імя Джэймса Марціна (ЗША) Хана Нотэ, азербайджанскае кіраўніцтва вырашыла скарыстацца момантам, пакуль Масква адцягнута Украінскім канфліктам[1]. Падобнае меркаванне выказаў даследчык Карабахскага крызісу Арыф Юнус[2].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У ноч на 13 верасня на мяжы Азербайджана і Арменіі аднавіліся сутыкненні. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў абстрэлах і паведамілі пра загінулых. На наступны дзень, 14 верасня, адзначаліся сутыкненні ў Кяльбаджарскім, Лачынскім, Дашкесанскім раёнах (азербайджанская тэрыторыя) і на ўчастку Сотк—Горыс (армянская тэрыторыя). З 20:00 па раніцу 15-га чысла стральба практычна спынілася па ўсіх напрамках, значных здарэнняў не зафіксавана[3]. Да гэтага часу азербайджанцы захапілі некаторыя стратэгічныя вышыні ўздоўж мяжы[4]. Наступленне азербайджанскіх сіл, у прыватнасці, праводзілася ў кірунку Джэрмука і Верына Шаржы. Прымяняліся артылерыя, мінамёты, ударныя беспілотнікі[3].
Міністэрства абароны Азербайджана паведаміла, што за першыя два дні ў выніку абвастрэння канфлікту загінуў 71 азербайджанскі вайсковец. У сваю чаргу Пашынян заявіў пра гібель 105 армянскіх вайскоўцаў[3].
На фоне сутыкненняў Ерэван запытаў у АДКБ ваенную дапамогу для «аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці». Арменія таксама папрасіла Расію выканаць некаторыя палажэнні ў рамках ваеннага саюза на фоне пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Азербайджан у аднабаковым парадку прапанаваў армянскім уладам гуманітарнае спыненне агню. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што гатовы ісці на цяжкія рашэнні дзеля міру, аднак ніякіх дакументаў не падпісаў[3].
Увечары 14 верасня ў Ерэване адбыўся стыхійны мітынг. Людзі, якія сабраліся ля будынку ўраду, патрабавалі адстаўкі кіраўніцтва краіны праз заявы Нікола Пашыньяна аб рыхтаванні мірнай дамовы з Азербайджанам. У прамовах выступоўцаў на мітынгу гучалі заклікі ўзломваць склады са зброяй і ехаць на фронт. Пратэстоўцы скандавалі «Арменія без Нікола!»[5].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Сваю занепакоенасць падзеямі выказалі прадстаўнікі шэрагу краін свету. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што можа перагаварыць з лідарам Азербайджана Ільхамам Аліевым, каб садзейнічаць выключна мірнаму ўрэгуляванню гэтага канфлікту[6].
Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі асудзіла напады Азербайджана на Арменію падчас свайго візіту ў Ерэван 18 верасня[7].
Зноскі
- ↑ Западный эксперт: Баку использует момент неудач РФ в Украине
- ↑ «Вакуум силы»: что известно о боях на границе Армении и Азербайджана и как это повлияет на Карабах
- ↑ а б в г Новое обострение между Арменией и Азербайджаном. Главное (РБК)
- ↑ "Ադրբեջանը որոշակի տարածքի նկատմամբ հսկողություն է սահմանել, Հայաստանը ՀԱՊԿ–ին դիմել է 4–րդ հոդվածով. Փաշինյան". news.am. 14 September 2022. Праверана 14 September 2022.
- ↑ t.me/vottaktv
- ↑ Азербайджан и Армения на пороге новой войны
- ↑ azatutyun.am