Перайсці да зместу

Сцяг Міра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Міра
Беларусь
Зацверджаны 10 чэрвеня 2002
Прапорцыя 1:2

Сцяг Міра — сцяг гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2002 года № 87.

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, мае гарызантальнае сплошчана-зубчастае дзяленне пасярэдзіне. Верхняя частка жоўтая, ніжняя — чырвоная.

Сцяг і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 мая 2002 года № 344 і раённым Саветам дэпутатаў ад 30 мая 2002 года № 54. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык[1].

Зноскі