Герб Міра
| Герб Міра | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Зацверджаны | 10 чэрвеня 2002 |
Шчыт |
іспанскі |
| Заснаванне | 10 чэрвеня 2002 |
| Аўтар герба | Марына Міхайлаўна Елінская |
| Ідэя герба | Марына Міхайлаўна Елінская |
| Мастак | Андрэй Уладзіміравіч Леўчык[d] |
Герб Міра — герб гарадскога пасёлка Міра. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2002 года № 87.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Іспанскі шчыт падзелены зубчастым поясам. У верхняй частцы ў залатым полі вырастае чорны арол у залатой графскай кароне, унізе ў чырвоным полі сцяны тры паралельныя бэлькі, якія звужаюцца ўніз.
Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 мая 2002 года № 344 і раённым Саветам дэпутатаў ад 30 мая 2002 года № 54. Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Зубчасты падзел герба ва ўмоўнай форме перадае зубчастыя сцены асноўнага архітэктурнага збудавання гарадскога пасёлка і сімвалізуе сабой у першую чаргу замак.
Таксама ў гербе адлюстравана спадчына двух магнацкіх родаў — Ільінічаў і Радзівілаў. У верхняй частцы гербавага поля размешчаны радзівілаўскі арол, у ніжняй — асноўны элемент герба Ільінічаў «Корчак» — тры паралельныя бэлькі, якія звужваюцца ўніз.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Геральдыка г.п. Мір (недаступная спасылка). Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2023. Праверана 8 чэрвеня 2023.