Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі
Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі | |
---|---|
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1923 |
Смерць |
24 кастрычніка 1944 (20 гадоў) |
Месца пахавання | |
Ваенная служба | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Танкавыя войскі |
Званне | Сяржант |
Бітвы | |
Узнагароды |
Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі (26 кастрычніка 1923, вёска Філатава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 24 кастрычніка 1944, пахаваны ў г. Надзь-Баям) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігадовай школы ў сярэдзіне 30-х гадоў сям’я Лавянецкіх пераехала жыць з Беларусі ў Волагду. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў грузчыкам і без адрыва ад вытворчасці вучыўся на вячэрніх курсах шафёраў.
З 1942 г. — на фронце. У дасканаласці авалодаў спецыяльнасцю механіка-вадзіцеля самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Быў камсоргам танкавага ўзводу. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандаваннем Каўказскага фронта ўзнагароджаны медалём «За адвагу». За храбрасць, праяўленную ў баях за вызваленне Брэста ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. З 1943 г. ваяваў у складзе часцей 1 Беларускага і 2 Украінскага франтоў. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, Венгрыі. Вызначыўся пры вызваленні Варшавы.
У кастрычніку 1944 г. Лавянецкі у першых радах 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса прымаў удзел у вызваленні Венгрыі. У час боя ў раёне мястэчка Надзь-Баям экіпаж знішчыў 3 танкі ворага. Цяжка паранены С. А. Лавянецкі працягваў змагацца. У гэтым баі экіпаж танка загінуў. 28.04.1945 г. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/%D0%9A%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B5._%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%8F_%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BE%D1%8F%D1%9E._%D0%A1%D1%86%D1%8F%D0%BF%D0%B0%D0%BD_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96.jpg/220px-%D0%9A%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B5._%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%8F_%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BE%D1%8F%D1%9E._%D0%A1%D1%86%D1%8F%D0%BF%D0%B0%D0%BD_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96.jpg)
Імя героя носіць адна з вуліц г. Таліца Свярдлоўскай вобласці. На ўшанаванне памяці ў вёсцы Філатава ўстаноўлены гранітны абеліск з бронзавым барэльефам героя-артылерыста (1967 г.), помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лавянецкі Сцяпан Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лавянецкі Сцяпан Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 325. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Круглянскім раёне
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў медзье Шомадзь
- Пахаваныя ў медзье Шомадзь
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны