Перайсці да зместу

Сырнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сырнікі
руск.: сырники
Сырнікі, пададзеныя з варэннем
Сырнікі, пададзеныя з варэннем
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
беларуская кухня
руская кухня і украінская кухня
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Падача
Тып стравы сняданак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сырнікі з разынкамі

Сырнікі (укр.: сирники) — страва ўкраінскай, рускай, беларускай кухняў, смажаныя аладкі з тварагу, змешанага з мукой і яйкамі, некаторыя кулінары лічаць, што муку дадаваць не трэба. Звычайна сырнікі смажаць на алеі, але таксама запякаюць у духоўцы, ёсць рэцэпты і з гатаваннем на пары.

Асаблівасць рэцэпту — тварог трэба добра адціснуць і працерці (напрыклад праз сіта або ў блендэры), чым лепей ён адціснуты, тым меней трэба мукі для атрымання пластычнага цеста. У ідэале — мукі зусім крыху. Сырнікі зусім без мукі паніруюць і гатуюць ў фрыцюры.

Найпапулярнейшыя простыя сырнікі і сырнікі з разынкамі, але распаўсюджаны сырнікі і з іншымі дабаўкамі, напрыклад морквай, курагой, яблыкамі, грушамі, арэхамі, бульбай, у рэдкіх выпадках — зяленай цыбуляй або кропам.

Падаюць сырнікі са смятанай, згушчаным з цукрам малаком, густым фруктова-ягадным кісялём або варэннем. Несалодкія сырнікі падаюць з кетчупам або маянэзам.