Сядзіба Багдановічаў (Абадоўцы)
Сядзіба | |
Абадоўская сядзіба | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | другая палова XIX ст. |
Абадоўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры эклектыкі ў в. Абадоўцы Вілейскага раёна. Пабудавана ў другой палове XIX ст. Належала Багдановічам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B._%D0%92%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8F.jpg/220px-%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B._%D0%92%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8F.jpg)
Уключала сядзібны дом, парк, 2 сажалкі, сад, вінакурны завод, прыёмнік спірту, склад сыроў, гараж, рымарскія, стайні, кароўнік, кузню, малочню, ток, куратнік, флігель, аранжарэю, пабудаваныя з бутавага каменю і цэглы. Сядзібны дом — доўгі 1-павярховы драўляны будынак з мансардай. На цокалі, які захаваўся ад сядзібнага дома, пабудаваны склеп.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0.jpg/220px-%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0.jpg)
Парк абкружаны па перыметры алеямі. Аснову яго кампазіцыі складалі невялікія паляны і групы дрэў, з паўночнага боку размяшчаліся сады. Да садоў прымыкалі прыродныя драўняныя пасадкі. У адной з іх знаходзіцца сямейны магільны склеп-капліца сярэдзіны XIX ст., пабудаваны ў формах неаготыкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абадоўская сядзіба // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзіба Багдановічаў (Абадоўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)