Сяргей Ігнатаў
Сяргей Сямёнавіч Ігнатаў | |
---|---|
Сергей Симеонов Игнатов | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | Відзін, Балгарыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, гісторык, палітык, егіптолаг |
Навуковая сфера | гісторыя, егіпталогія |
Месца працы | Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Вядомы як | міністр адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі (2009-2013) |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Сямёнавіч Ігнатаў (нар. 1960, Відзін, Балгарыя) — балгарскі гісторык, егіптолаг, палітык, дзяржаўны дзеяч, доктар гістарычных навук, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Ігнатаў нарадзіўся 6 жніўня 1960 года у Відзіне, у сям’і адваката і стаматолага. Яго бацька, Сямён Ігнатаў, быў кіраўніком прадпрыемства «Кнігараспаўсюджванне», членам Камуністычнай партыі Балгарыі, пазней — актывістам Балгарскай сацыялістычнай партыі і старшынёй Балгарскага антыфашысцкага саюзу. Сяргей Ігнатаў з’яўляецца нашчадкам Ярдана Стаянава і Цэка Петкава — вядомых змагароў за свабоду і незалежнасць Балгарыі ў ХІХ ст.
Навучаўся на факультэце ўсходазнаўства Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1985 г. Там жа абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У 1993 і 1995 гадах праходзіў стажыроўку ў All Souls College у Оксфардзе. У чэрвені 2009 года становіцца доктарам гістарычных навук.
Валодае балгарскай, рускай, англійскай, французскай мовамі, навучае студэнтаў і праводзіць даследаванні па коптскай і старажытнаегіпецкай мовах, карыстаецца асіра-вавілонскай (акадскай) і старажытнагрэцкай мовамі.
Навуковая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- Праца ў Сафійскім універсітэце Св. Клімента Ахрыдскага
- 1985 г. — лектар па егіпталогіі
- 1991 г. — асістэнт на факультэце класічнай і новай філалогіі
- 1997 г. — дацэнт на факультэце класічнай і новай філалогіі (спецыялізацыя — семіцкія мовы)
- Праца ў Новым балгарскім універсітэце
- 1994 г. — лектар па егіпталогіі
- 1998 г. — кіраўнік дэпартамента міжземнаморскіх і ўсходніх даследаванняў
- 1998 г. — дэкан бакалаўрскага факультэта
- 2000 г. — дацэнт, кіраўнік дэпартамента міжземнаморскіх і ўсходніх даследаванняў
- 2002 г. — рэктар
- 2010 г. — прафесар
У перыяд 2002—2009 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута тракалогіі Балгарскай акадэміі навук.
У снежні 2017 года прызначаны рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
- Сяброўства ў навуковых арганізацыях
- International Associassion of Egyptologists (1985)
- Egypt Exploration Society, Great Britain (1993)
- Руска-германскае таварыства па вывучэнню культурнай спадчыны старажытнага свету, Санкт-Пецярбург (1989)
- International Association for Ancient Oriental studies (віцэ-прэзідэнт)
- Стваральнік і дырэктар Балгарскага інстытута егіпталогіі пры Балгарскай акадэміі навук (2006).
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У траўні 2006 года быў прапанаваны кандыдатам ў прэзідэнты Балгарыі ад «правых» на маючых адбыцца ў кастрычніку 2006 года прэзідэнцкіх выбарах, пазней кандыдатам ад «правых» быў абраны Недзелчо Беронаў, які атрымаў усяго 10 адсоткаў галасоў.
З жніўня 2009 года — намеснік міністра адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі.
19 лістапада 2009 года пасля абрання Ярданка Фандыкава мэрам Сафіі, той быў вызвалены ад пасады міністра адукацыі, моладзі і навукі балгарыі, а на яго месца міністрам быў абраны Сяргей Ігнатаў.
28 студзеня 2013 года прэм’ер-міністр Бойка Барысаў адправіў яго ў адстаўку ў сувязі з вынікамі праверкі дзейнасці Фонда «Навуковыя даследаванні». Па выніках праверкі Ігнатаў напісаў заяву аб выхадзе ў адстаўку, якая была прынята кіраўніком ўрада Балгарыі адразу ж.
Дзейнасць у якасці міністра
[правіць | правіць зыходнік]Погляды на рэформы ў сферы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- прыхільнік англасаксонскага тыпу сістэмы адукацыі
- прыхільнік электроннага навучання ва ўніверсітэтах і школах
- прыхільнік дэцэнтралізацыі працэдур надання навуковых ступеняў і званняў і надання ўніверсітэтам у гэтай сферы большай аўтаноміі, хацеў зачыніць Вышэйшую атэстацыйную камісію Балгарыі, якая існуе яшчэ з сацыялістычных часоў
- як міністр у 2013 годзе змог атрымаць для свайго ведамства самы вялікі бюджэт на адукацыю на працягу апошніх гадоў.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]- У Балгарыі шквал крытыкі з боку прафесійных навуковых асацыяцый, універсітэтаў і асобных навукоўцаў выклікаў прапанаваны ім праект закона «Аб развіцці акадэмічнага складу», які прадугледжваў абавязковую публікацыю ў Інтэрнэце аўтарэфератаў дысертацый на англійскай і рускай мовах. Супраць гэтага падпісаліся дзясяткі вядомых балгарскіх і замежных навукоўцаў. У выніку на гэты законапраект наклаў вета прэзідэнт Балгарыі Георгі Пырванаў.
- Агульны сход Балгарскай акадэміі навук 1 лютага 2010 года запатрабаваў адстаўкі міністра Ігнатава, таму што ён «дэзінфармаваў і падвёў балгарскую грамадскасць».
- Пасля завяршэння конкурснай сесіі Фонду «Навуковыя даследаванні», якая завяршылася 15 лістапада 2012 г. і выклікала шмат пытанняў у навукоўцаў, ён адстойваў правамернасць прынятых рашэнняў Фонду, што спрычыніла абурэнне ягонымі дзеяннямі грамадскасці і пратэсты балгарскіх навукоўцаў.
- Зачыніў сваім загадам ад 10 жніўня 2010 года самую старую навучальную ўстанову сярэдняй тэхнічнай адукацыі на Балканскім паўвостраве — Узорны механатэхнікум ў Сафіі, які быў створаны ў 1883 годзе і даў пачатак практычна ўсім тэхнікумам ў Сафіі. Кіраванне механатэхнікумам перадавалася Сафійскаму універсітэту Св. Клімента Ахрыдскага.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Ігнатаў на Вікісховішчы |
- Биография на Сергей Игнатов на сайта на Министерство на образованието, младежта и науката
- «Проф. Сергей Игнатов: Фалитът на университети е оздравителен», интервю на Павлина Живкова, в. «Труд», 13 август 2016
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Відзіне
- Дактары гістарычных навук
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі СПбДУ
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выпускнікі гістарычнага факультэта СПбДУ
- Рэктары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта