Сяргей Аляксандравіч Галаўко
Сяргей Аляксандравіч Галаўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1928 (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Аляксандравіч Галаўко (нар. 10 чэрвеня 1928, в. Малая Каўпеніца, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1978), прафесар (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (спецыяльнасць «Сольныя спевы», 1952), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць «Французская мова», 1954).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1961, дацэнт кафедры замежных моў, у 1973—1988 — загадчык кафедры, з 1995 — прафесар кафедры раманскіх моў, адначасова ў 1973—2017 — мастацкі кіраўнік народнага мужчынскага вакальнага ансамбля «Чырвоны гваздзiк»).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання замежным мовам будучых эканамістаў; арганізацыя вышэйшай адукацыі ў Францыі; замежная эканамічная тэрміналогія; аналітыка-сінтэтычная апрацоўка эканамічных тэкстаў на французскай мове; педагагічнае майстэрства выкладчыка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1987).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Реформы университетского образования во Франции в конце 60-х — начале 70-х годов XX века (критический анализ) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Головко Сергей Александрович. ― Минск, 1978.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Головко Сергей Александрович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. ― Минск, 2008. — С. 90—91.
- Вакальны ансамбль БДЭУ «Чырвоны гваздзік»: творчая і жыццёвая пазіцыя / С. А. Галаўко // Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. — 2007. ― № 5. ― С. 91―94.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
- Выкладчыкі БДЭУ
- Кандыдаты педагагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта