Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Бандарэнка
Поўнае імя Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка
Нарадзіўся 19 мая 1994(1994-05-19)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см[2]
Вага 77 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Зеленаград
Клубная кар’ера[* 1]
2009 Беларусь Смаргонь 0 (0)
2011—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011—2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 61 (10)
2013   Беларусь Смаргонь 14 (1)
2014   Беларусь Бяроза-2010 24 (1)
2014—2018 Беларусь Смаргонь 91 (4)
2018—2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 65 (6)
2021 Беларусь Смаргонь 24 (1)
2022 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 23 (0)
2023— Расія Зеленаград
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2023.

Сяргей Бандарэнка (нар. 19 мая 1994, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Зеленаград».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе.

У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[3], дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[4]. Па выніках сезона 2022 дапамог «Кайсару» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб.

У 2023 годзе далучыўся да аматарскага клуба «Зеленаград», за які выступаў у чэмпіянаце Масквы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Смаргонь Беларусь 5 0
2011 Д3 Дынама-2 Беларусь 27 2
2012 Д3 Дынама-2 Беларусь 34 8
2013 Д2 Смаргонь Беларусь 14 1
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 24 1
2015 Д2 Смаргонь Беларусь 28 1
2016 Д2 Смаргонь Беларусь 24 2
2017 Д2 Смаргонь Беларусь 26 0
2018 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 13 1
2018 (2) Д2 Лакаматыў Беларусь 13 0
2019 Д2 Лакаматыў Беларусь 27 3
2020 Д2 Лакаматыў Беларусь 25 3
2021 Д1 Смаргонь Беларусь 24 1
2022 Д2 Кайсар Казахстан 23 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]