Табарыты
Табары́ты[1] (чэшск.: Táborité) — прадстаўнікі радыкальнага крыла ўдзельнікаў рэлігійнага і рэвалюцыйнага руху (гусіцкіх войнаў) у сярэдневяковай Чэхіі, апаненты гусітаў-чашнікаў.
У 1419 годзе у Паўднёвай Чэхіі на гары Табар каля 42 тысяч сялян і гарадскіх беднякоў заснавалі ўмацаваны лагер, які стаў цэнтрам іх руху. Эканамічнай базай лагера быў кантроль за залатымі руднікамі, якія знаходзіліся ў тым раёне. Удзельнікі руху разам з навакольнымі сялянамі стварылі грамадства, падобнае на камуністычнае. Табарыты абвясцілі пра надыход Тысячагадовага царства Хрыста. Яны скасавалі сацыяльны падзел у грамадстве, у іх суполках не было паноў і прыслугі. Табарыты абяцалі вярнуць грамадства да Евангельскай чысціні. Тэалогія табарытаў была найбольш радыкальнай сярод хрысціянскіх рухаў у той час, яны цалкам не прмалі вучэнне Каталіцкай царквы і настойвалі на вяртанні да першаапостальскага вучэння. Нягледзячы на тое, што большасць кіраўнікоў руху была адукавана ў схаластычным вучэнні, менавіта табарыты першымі вызваліліся ад путаў старой схаластычнай школы.
У склад табарытаў уваходзіла таксама ніжэйшае духавенства, рамеснікі, частка дробнай шляхты. Табарыты з’яўляліся асноўнай сілай гусіцкага руху. Створанае табарытамі войска пад камандаваннем Мікулаша з Гусі (да 1420 г.), Яна Жыжкі (да 1424 года), Пракопа Вялікага адбіла 5 крыжовых паходаў, здзейсніла некалькі паспяховых паходаў у суседнія краіны.
У выніку ўнутранага расколу табарыты пацярпелі паражэнне ў маі 1434 года ад аб’яднаных сіл чашнікаў і іх саюзнікаў і былі канчаткова разбіты ў 1437 годзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Табары́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Табори́ты / Рубцов Б. Т. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 162. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Гуси́тское движе́ние // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Табары́ты // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 455. — 663 с.