Перайсці да зместу

Тамаз Гамкрэлідзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаз Гамкрэлідзэ
თამაზ გამყრელიძე
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1929(1929-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2021(2021-02-10) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства Літва
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта, палітык, Hittitologist
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Igor M. Diakonoff[d]
Вядомы як стваральнік армянскай гіпотэзы
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тама́з Валерыя́н Гамкрэлі́дзэ (груз. თამაზ ვალერიანის ძე გამყრელიძე; 23 кастрычніка 1929 г. — 10 лютага 2021 г.) — выбітны грузінскі мовазнавец, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Грузіі ў 20052013 гг.

Нарадзіўся ў Кутаісі. Бацька быў рэпрэсіраваны ў 1937 г. Родны брат Рэваз Гамкрэлідзэ стаў вядомым матэматыкам. У 1952 г. скончыў Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе атрымаў спецыяльнасць семіталогія. У 1956 г. абараніў дысертацыю «Праіндаеўрапейскія элементы хецкай мовы» і атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук. У 1960 г. пасля абароны дысертацыі «Хецкая мова і тэорыя гартані» стаў доктарам філалагічных навук.

У 1964 г. узначаліў кафедру структурнай і прыкладной лінгвістыкі Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19732000 гг. кіраваў інстытутам усходазнаўства Акадэміі навук Грузіі. У 19841990 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1990 — 1991 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Грузіі. У 19922004 гг. тройчы выбіраўся ў парламент Грузіі. У 20052013 гг. — прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Грузіі.

Навуковыя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы Тамаза Гамкрэлідзэ прысвечаны пераважна тэорыі лінгвістыкі, тыпалогіі і гісторыі грузінскай мовы і індаеўрапейскіх моў. У 19721973 гг. Т. Гамкрэлідзэ і В. І. Іваноў прапанавалі перагляд фаналагічнай і марфаналагічнай сістэмы індаеўрапейскіх моў. На гэтай аснове ў 1984 г. яны выступілі з так званай армянскай гіпотэзай, якая лакалізавала прарадзіму індаеўрапейцаў на ўсходзе Анатоліі і ў Закаўказзі.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 7 красавіка 2024.
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Gamkrelidze_Thomas