Армянская гіпотэза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сучаснае распаўсюджанне індаеўрапейскіх моў у Еўразіі

Армя́нская гіпотэза — умоўная назва мадэлі ўзнікнення індаеўрапейскіх моў і ранняга рассялення індаеўрапейцаў, распрацаванай савецкімі лінгвістамі Тамазам Гамкрэлідзэ і Вячаславам Івановым і апублікаванай у 1984 г.

Версія Т. Гамкрэлідзэ і В. Іванова[правіць | правіць зыходнік]

Армянская гіпотэза, высунутая Тамазам Гамкрэлідзэ і Вячаславам Івановым у 1984 г. будавалася на агульнай упэўненасці ў існаванні адзінай старажытнай мовы, якая папярэднічала ўзнікненню ўсіх індаеўрапейскіх моў, і іх асабістай папярэдняй версіі чатырохсерыйнай сістэмы змычных зычных гукаў у гэтай мове. Згодна іх рэканструкцыі, праіндаеўрапейская мова мела сувязі з картвельскай, семіцкімі і шумерскай мовамі, яе лексіка нібы адлюстроўвае навакольныя высакагорныя ландшафты. Існаванне праіндаеўрапейскай мовы яны адносяць да перыяда не пазней за 4 тысячагоддзе да н. э., калі маглі працягвацца ўзаемадзеянні з прасеміцкай мовай. Паколькі хецкая мова і лувійская мова, найстаражытнейшыя вядомыя індаеўрапейскія мовы, сфарміраваліся ў Малой Азіі, то радзіма праіндаеўрапейскай мовы павінна была знаходзіцца побач. На думку мовазнаўцаў, яна месцілася ў раёне Армянскага плато.

Дыскусіі[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 г. Тамаз Гамкрэлідзэ і Вячаслаў Іваноў прызнавалі, што іх гіпотэза не мае дакладнага археалагічнага падцверджання, паколькі вылучаны імі ў якасці магчымай індаеўрапейскай прарадзімы рэгіён дрэнна даследаваны. Асноўная крытыка армянскай гіпотэзы доўгі час абапіралася на наяўнасць пераважна ўскосных доказаў з боку яе стваральнікаў, а таксама на нязгоду з боку некаторых лінгвістаў у дачыненні да іх тлумачэння гукавай сістэмы праіндаеўрапейскай мовы. У 2010 г. Тамаз Гамкрэлідзэ прапанаваў абноўленую версію з апорай на іншыя мовазнаўчыя метады, але ніяк не закрануў праблему археалагічнага абгрунтавання.

У 2018 г. амерыканскі генетык Дэвід Райх выказаў думку ў падтрымку Армянскай гіпотэзы. Згодна яго тлумачэнням, носьбіты найстаражытнейшай вядомай індаеўрапейскай Ямнай культуры з'яўляліся ў выніку генетычнага дрэйфа з поўдню, меркавана з Армянскага або Іранскага плато.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]