Хецкая мова
| Хецкая | |
|---|---|
| Саманазва | несілі, нісілі, насілі |
| Краіны | Малая Азія |
| Статус | 6 мёртвая мова[d] |
| Класіфікацыя | |
|
|
| Пісьменнасць | Hittite cuneiform[d] і клінапіс |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | hit |
| ISO 639-3 | hit |
| IETF | hit |
| Glottolog | hitt1242 |
Хецкая мова (саманазва несілі, нісілі, насілі) — старажытная вымерлая анаталійская мова, распаўсюджаная ў 2 тысячагоддзі да н. э. ў Хецкай дзяржаве.

Большасць спецыялістаў прытрымліваецца думкі, што хецкая мова была асноўнай у дзяржаўным справаводстве хетаў. Іншыя сцвярджаюць, што асноўныя пісьмовыя помнікі былі знойдзены на поўдні тэрыторыі, населенай гэтым народам, а таму адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі. У XII ст. да н. э. хеты таксама шырока карысталіся лувійскай мовай.
Першыя запісы на хецкай мове былі знойдзены ў XIX ст. у Егіпце і ўяўлялі сабою запісы асобных імёнаў або тэксты міжнароднай перапіскі. У 1902 г. Ёрген Аляксандр Кнудтцан на аснове параўнальнага аналізу прыйшоў да высновы, што хецкая мова была індаеўрапейскай. Адкрыццё археолагамі мноства таблетак з хецкім клінапісам у 1906 - 1912 гг. дапамагло Бедржыху Грознаму ў 1915 - 1917 гг. расшыфраваць хецкія надпісы і канчаткова даказаць іх індаеўрапейскае паходжанне.
Хецкая мова мае значныя архаічныя рысы (адсутнасць мужчынскага і жаночага родаў, умоўнага і прыналежнага ладоў) і багатыя лексічныя запазычанні з неіндаеўрапейскіх моў. Хецкі клінапіс узнік на аснове акадскага.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
