Таратор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" > Кампаненты Асноўныя

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тарато́р — халодны суп, папулярны ў летні час у Балгарыі і Паўночнай Македоніі. Звычайна падаецца перад другімі стравамі або адначасова з асноўнай стравай (часам у шклянцы, калі вадкі). Асноўныя кампаненты: кіслае малако (несалодкі вадкі ёгурт), агуркі, часнок, грэцкі арэх, кроп, раслінны (часта аліўкавы) алей, вада, соль, спецыі. Можа падавацца з лёдам. Як варыянт, кіслае малако можа замяшчацца вадой, падкісленай воцатам. Часам агуркі таксама замяняюцца зялёнай салатай.

У Балгарыі прадаюцца расфасованыя наборы спецый для таратора.

З некаторымі варыяцыямі гэта страва папулярна і ў суседніх краінах — Турцыі (аднак там падаецца і сервіруюцца як закуска, мезе) і Албаніі (дзе звычайна не выкарыстоўваюцца арэхі, кроп і вада). Таксама падобны склад мае грэчаскі соус цацыкі (тартар). Часам таратор ядуць і на Украіне, замяняючы нарэзаныя агуркі перацёртымі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]