Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў
«Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона» | |
---|---|
Жанр | Літаратура для дзяцей, проза |
Аўтар | Аксана Спрынчан |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2013 |
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну[1], зборнік гісторый з жыцця адной сям’і. Аўтар — Аксана Спрынчан.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Кніга ўяўляе сабой зборнік гісторый з жыцця сям’і — сям’і Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан[2].
Кніга складаецца з шэрагу вясёлых і займальных аповедаў, якімі дзеліцца дачэта пісьменніцы — Альжбэта. У гэтых гісторыях багата рыфмаў, гульняў (у словы і са словамі), і карысных парадаў ад парадысткі дачэты Альжбэты. Кніга вучыць юнага чытача прыслухоўвацца да беларускіх словаў, знаходзіць у іх схаваныя сэнсы і сугуччы. Некаторыя аповеды пабудаваны як цікавыя гульні, якія вучаць адшукаць словы ў словах, рыфмаванню імёнаў[3].
Па словах самой аўтаркі гэта не проста кніга пра яе сям’ю, а кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я не менш цікавая, вясёлая і эксклюзіўная[4].
Змест[правіць | правіць зыходнік]
- Начны бажнік
- Горад, які можна пабіць
- Настрой без рыфмы
- «У балоце ля Лысай Гары»
- Смажаныя вожыкі
- Шкадаванне Дзюймовачкі
- Ці жахлівей жуйкі за дождж?
- Паганкі сапраўдныя, альбо ўпрыгожаныя
- Еш не еш – усё адно смешна
- Дзеялоў
- Яшчэ адна начная гісторыя
- Падзенне на Беларусь
- Альж-бэта-карацін[5]
Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]
- 2014 год — кніга намінавана на прэмію Гедройца[6].
- 2015 год — намінавана на «Кнігу года» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр)[7]
Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[8].
Зноскі
- ↑ Аксана Спрынчан . Прэмія Гедройца (3 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ І мамана, і дачэта… “Будзьма ў Лунінцы” . Будзьма беларусамі! (9 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ Богуш Святлана. Крышку пра кніжку . Вясёлка (17 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ Кожная пісьменніца павінна нарадзіць хоць аднаго чытача // Кніганоша : газета. — Мн.: ЗБС «Бацькаўшчына», кастрычнік, 2013. — № 22. — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015.
- ↑ Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта . Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ Поўны спіс намінантаў на прэмію. 40 . Прэмія Гедройца (3 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2014. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ Дзіцячая літаратура . ПрайдзіСвет. Праверана 29 мая 2015.
- ↑ Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага . Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Марына Весялуха Сям’я ў рыфму // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 16 жніўня 2013. — № 32. — С. 10. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014.