Перайсці да зместу

Тмутараканскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Тмутараканскае княства
988 — 1094

Сталіца
Мова(ы) старажытнаруская мова
Рэлігія праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тмутарака́нскае кн́яства[1] — старажытнарускае ўдзельнае княства, якое існавала ў X — канцы XI стагоддзя на Таманскага і, верагодна[1], часткова Керчанскага паўастравоў. Адміністрацыйным цэнтрам княства быў горад Тмутаракань.

Упершыню Тмутараканскае княства згадваецца ў летапісах пад 988 годам. Да 1036 года належала князю Мсціславу Уладзіміравічу. З 1060-х гадоў належала князю чарнігаўскаму Святаславу Яраславічу і яго нашчадкам, было аб’ектам дамаганняў іншых рускіх князёў і Візантыі. У канцы XI — пачатку XII стагоддзя пад націскам полаўцаў Тмутараканскае княства страціла сувязь з рускімі землямі (Кіеўскай Руссю[1]) і спыніла сваё існаванне.