Перайсці да зместу

Тоні Сервіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тоні Сервіла
Дата нараджэння 25 студзеня 1959(1959-01-25)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, сцэнарыст, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0785842
toniservillo.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́рка Анто́ніа «То́ні» Серві́ла (італ.: Marco Antonio «Toni» Servillo, IPA: [ˈtɔni serˈviːllo]; нар. 25 студзеня 1959, Афрагола, Кампанія) — італьянскі акцёр кіно і рэжысёр опернага і драматычнага тэатра. Пасля даволі працяглай паспяховай кар’еры ў нацыянальным кінематографе Тоні Сервіла ў канцы 2000-ых гадоў здабыў і міжнародную славу, зняўшыся ў галоўных ролях у фільмах лідараў новага пакалення італьянскіх рэжысёраў Паала Сарэнціна (роля Джуліа Андрэоці ў фільме «Дзівосны») і Матэа Гароне (роля боса мафіі Франка ў фільме «Гамора»). Абодва фільмы былі намініраваны на «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. Выбітным дасягненнем акцёра стала роля старэючага пісьменніка Джэпа Гамбардэлы ў фільме Паала Сарэнціна «Вялікая прыгажосць», за якую ён атрымаў другую ў сваёй кар’еры Еўрапейскую кінапрэмію найлепшаму еўрапейскаму акцёру.

Іншы бок творчасці Тоні Сервіла — пастаноўка опер, сярод якіх «Муж у роспачы» (італ.: Il marito disperato) Даменіка Чымарозы і «Фідэліа» Людвіга ван Бетховена ў оперным тэатры Сан-Карла (Неапаль) і «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага ў тэатры Сан-Карлуш (Лісабон).

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2020.