Рэйф Файнс
Рэйф Файнс | |
---|---|
Ralph Fiennes | |
![]() Рэйф Файнс перад узнагароджаннем прэміяй Тоні ў Нью-Ёрку | |
Імя пры нараджэнні | Рэйф Натаніел Файнс |
Дата нараджэння | 22 снежня 1962[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Mark Fiennes[d][4] |
Маці | Jennifer Lash[d][4] |
Жонка | Alex Kingston[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1990 — наш час |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды | BAFTA (1993) |
IMDb | ID 0000146 |
![]() |
Рэйф Натаніел Туіслтан-Уайкхем-Файнс[6] (англ.: Ralph Nathaniel Twisleton-Wykeham-Fiennes, МФА [ˈreɪf ˈfaɪnz][7], MWCD /RĀF FĪNZ/[8], 22 снежня 1962, Іпсуіч, Суфалк, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр, пасланец добрай волі ЮНІСЕФ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рэйф — першынец у сям’і. Яго маці Джэніфер Лаш (англ.) — пісьменніца, бацька Марк Файнс (англ.) — вядомы фатограф (яго ж бацькам быў прамысловец Морыс Файнс (англ.)[9]. Яго сям’я вядзе сваё паходжанне ад нарманаў[10]. З 1973 года сям’я жыве ў Ірландыі. З яго пяці братоў і сясцёр практычна ўсё маюць дачыненне да кіно: брат Джозеф выканаў ролю Шэкспіра ў аскараноснай меладраме «Закаханы Шэкспір» (1998); іншы брат, Магнус (англ.) — кампазітар; сёстры Сафі (англ.) і Марта — кінарэжысёры (у фільме Марты «Анегін» Рэйф іграў галоўную ролю); а 3-ці яго брат, Якаб, займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Таксама малады акцёр Хіра Файнс-Тыфін (іграў у Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка) прыпадае яму пляменнікам, вядомы брытанскі падарожнік Ранульф Твіслтан-Вайкхем-Файнс і пісьменнік Уільям Файнс (англ.) прыпадае Рэйфу і яго братам і сёстрам кузенамі 3-й ступені. У 8-м калене яны з’яюяцца сваякамі брытанскай каралеўскай сям’і.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Пачынаў сваю кар’еру ў Адкрытым тэатры Рыджэнтс-парку (англ.), з канца 1980-х іграў у Каралеўскім нацыянальным тэатры (англ.). З 1988 годзе перайшоў у трупу Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра[10]. Лаўрэат амерыканскіх тэатральных прэмій «Тоні». Намінаваўся на «Оскар» за ролі ў фільмах «Спіс Шындлера» (1993) і «Англійскі пацыент» (1996). У яго паслужным спісе ёсць і намінацыі на «Залатую маліну» (1999, разам з Умай Турман за камедыйны баявік «Мсціўцы»). У тым жа годзе згуляў Анегіна ў аднайменным галівудскім фільме.
Сярод яго тэатральных прац асоба адзначаецца роля Іванова ў аднайменнай п’есе А. П. Чэхава ў пастаноўцы лонданскага тэатра «Алмейда» (англ.) (сярэдзіна 1990-х), Файнс іграў зламанага і блізкага да вар’яцтва чалавека незвычайна пераканаўча[11].
Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]
У снежні 2012 года па ініцыятыве Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now (англ.: Свабоду Беларусі зараз!) разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Алан Рыкман, Марк Райланс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлау, звярнуўся ў відэазвароце да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі[12]:
Сёння я звяртаюся да Дэвіда Кэмерана, прэм’ер-міністра маёй краіны для таго, каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнка спыніць катаванні свайго народа і вызваліць палітычных зняволеных да новага года
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У 1993—1997 гг. акцёр складаўся ў шлюбе з актрысай Алекс Кінгстан, вядомай расійскаму гледачу па тэлесерыялах «Хуткая дапамога» і «Доктар Хто».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар». Мае 11 іншых узнагарод і 20 намінацый на ўзнагароды.
- 2005 — Лепшы акцёр — «Адданы садоўнік» (British Independent Film Awards, Evening Standard British Film Awards, London Critics Circle Film Awards)
- 1999 — Лепшы акцёр — «Сонечнае ззянне» (Еўрапейская кінапрэмія)
- 1993 — Лепшы акцёр другога плана — «Спіс Шындлера» (BAFTA, National Society of Film Critics (ЗША), New York Film Critics Circle)
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122931300 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Ralph Fiennes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ralph Fiennes // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Student & graduate profiles — Каралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
- ↑ Сустракаецца таксама транслітарацыйны варыянт перадачы імя — Ральф.
- ↑ How to pronounce Ralph Fiennes (англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
- ↑ NLS/BPH: Other Writings, Say How? (англ.) . National Library Service for the Blind and Physically Handicapped. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
- ↑ біяграфія акцёра на filmreference.com
- ↑ а б Fiennes, Ralph. Interview with James Lipton Архівавана 4 жніўня 2007.. «Inside the Actors Studio»
- ↑ Ю. Фридштейн. «Русский пациент» Рейфа Файнза // Энциклопедия для детей. Искусство. Т. 3./ глав. ред. В. Володин — М: Аванта+, 2000. — С. 323.
- ↑ Британские звезды требуют от Кэмерона обратить внимание на Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Рэйф Файнс на Вікісховішчы |
---|
- Біяграфія Рэйфа Файнса ў All Movie Guide Архівавана 7 мая 2008.