Перайсці да зместу

Тыба (прэфектура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размяшчэнне прэфектуры Тыба
Прэфектура Тыба на карце Японіі Карта прэфектуры Тыба
Карта прэфектуры Тыба
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Канто
Востраў Хонсю
Каардынаты 35°36′17″ пн. ш. 140°07′24″ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Тыба
ISO 3166-2:JP JP-12
Статыстыка
Плошча 5 156,61 км² (28-я)
     % вады 0,8% %
Насельніцтва (на 1 чэрвеня 2010)
     Усяго 6 201 046 чалавек (6-я)
     Шчыльнасць 1 202,54 чал./км²
Паветаў 6
Муніцыпалітэтаў 54
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Podocarpus macrophyllus
Кветка Рэпа (Brassica rapa var. amplexicaulis)
Птушка Emberiza cioides
Адміністрацыя
Губернатар Кэнсаку Марыта
Афіцыйны сайт (яп.)

Тыба[1] (яп.: 千葉県 Тыба-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 5 156,61 км²,[2] насельніцтва — 6 201 046 чалавек (1 чэрвеня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 1 202,54 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Тыба.

Заснавана 15 чэрвеня 1837 годзе ў выніку аб'яднання прэфектур Кісарадзу і Імба[4]. Да ўвядзення сістэмы тадафукэн прэфектура складалася з трох правінцый — Ава, Кадзуса і Сімоса.

Тыба мяжуе з прэфектурай Ібаракі на поўнач ад ракі Тон, з Токіа і прэфектурай Сайтама на захадзе, абмываецца Ціхім акіянам на ўсходзе і Такійскім залівам на поўдні. Большая частка Тыбы раскінулася на пагорыстым паўвостраве Боса — вобласці рысаводства: усходняе ўзбярэжжа, вядомае як 99-лігавая раўніна — асабліва прадукцыйны рэгіён. Найбольш населеная вобласць — паўночны ўсход прэфектуры — частка рэгіёна Канто, які распасціраецца ў гарадскую агламерацыю Токіа і Сайтама. Цячэнне Курасіа праходзіць каля Тыбы, што робіць зіму адносна цёплай, а лета халаднаватым у параўнанні з суседнім Токіа.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Тыба размешчана 36 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і адно сяло).

Спіс гарадоў прэфектуры:

Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Тыба (960 тыс.), Фунабасі (610 тыс.), Мацуда (485 тыс.), Ітыкава (475 тыс.) і Касіва (400 тыс.).

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

Завод «Ніпан Стыл» у Кіміцу

Тыба, дзякуючы свайму працягламу ўзбярэжжу і блізкасці да Токіа, з'яўляецца адной з найбольшых прамысловых зон у краіне. Пасля таго, як у 1950 годзе прэфектура была абрана для будаўніцтва асноўнага сталеліцейнага заводу «Кавасакі», мясцовыя ўлады пачалі шырокамаштабную праграму па намыванні вялікіх участкаў зямлі для заводаў, складоў і докаў. Хімічная вытворчасць, нафтахімія і машынабудаванне — тры галоўныя прамысловыя галіны Тыбы: разам яны даюць 45 % экспарту прэфектуры. Таксама вялікае значэнне ў эканоміцы Тыбы адыгрываюць гандаль, транспарт, металургія, харчовая прамысловасць і турызм. У 80-90-х гадах урад заснаваў больш за 80 прамысловых зон, прызначаных для паскарэння развіцця ўнутраных абласцей Тыбы.

Прэфектура таксама славіцца другой па велічыні сельскагаспадарчай вытворчасцю ў Японіі: сярод усіх прэфектур толькі Хакайда вырабляе больш, але Тыба апярэджвае Хакайда ў гадоўлі гародніны. У вялікай колькасці збіраюцца марскія водарасці.

Насельніцтва Тыбы — адно з найбагатых у Японіі дзякуючы моцным гандлёваму і прамысловаму сектарам. ВУП на душу насельніцтва — 3,1 мільёна ен, пяты па велічыні паказчык у краіне. 70 % насельніцтва задзейнічаны ў сектары паслуг, 25 % — у прамысловасці і 5 % — у сельскай гаспадарцы.

Мясцовае кіраўніцтва па адукацыі сочыць за муніцыпальнымі школьнымі акругамі; таксама прама кіруе грамадскімі сярэднімі школамі.

Дыснэйлэнд Токіа размешчаны ва Ураюса — каля заходняй мяжы прэфектуры.

Тыба звязана з Токіа некалькімі чыгуначнымі лініямі: галоўныя лініі — Лінія Кэё і Лінія Сабу. Лінія Мусасіна злучае Тыбу з Саітамай і паўночным Токіа. Поўдзень Тыбы (Кісарадзу) звязаны з прэфектурай Канагава тунэлем-мостам «Токіа Бэй Аква-Лайн» праз воды Такійскага заліва.

Нарыта Міжнародны аэрапорт размешчаны ў Нарыта, які знаходзіцца на паўночным усходзе Тыбы.

Эмблема прэфектуры была створана 28 снежня 1909 года. Яна ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных сімвалаў катаканы «ты» (яп.: ) і «ха» (яп.: ). Сцяг прэфектуры быў зацверджаны 29 ліпеня 1963 года. Сіні колер сцяга сімвалізуе надзею і развіццё прэфектуры, а жоўты — кветка турнэпса[4].

Хоць афіцыйна кветка прэфектуры не зацвярджалася, ёй лічыцца кветка турнэпса. Яна была абрана жыхарамі прэфектуры ў 1954 годзе ў выніку апытання, праведзенага кампаніяй NHK. Дрэвам прэфектуры было абрана Podocarpus macrophyllus (29 верасня 1966), птушкай — Emberiza cioides (10 мая 1965), а рыбай — чырвоны марскі карась (23 лютага 1989)[4].

Днём прэфектуры лічыцца 15 чэрвеня[4].

Зноскі

  1. Напісанне Тыба паводле БЭ у 18 т. Т.18, кн.1. — С. 282.
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. 市区町村別人口と世帯 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Тыба (1 мая 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Тыба. Праверана 15 ліпеня 2010.
  4. а б в г Symbols of Chiba Prefecture (англ.)(недаступная спасылка). Chiba Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2009. Праверана 15 чэрвеня 2010.
  • 千葉県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Тыба. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 千葉県内市町村 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Тыба. Праверана 23 ліпеня 2010.