Турнэпс распаўсюджаны толькі ў культуры. Вырошчваюць турнэпс, як правіла, на корм жывёле. Кармавыя гатункі даюць ураджай 400—500 ц/га (да 1000) ц/га караняплодаў і да 150 ц/га лісця. Ва ўраджайныя гады караняплоды нярэдка не змяшчаюцца нават у вялікім вядры.
Найбольшыя плошчы ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Форма караняплода цыліндрычная, авальная, шарападобная; афарбоўка — белая, фіялетавая, жоўтая. Добра расце на суглінкавых і дзярнова-падзолістых супясчаных глебах. Захоўваюць у сховішчах, капцах, траншэях.