Уладава
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Улада́ва[3] (польск.: Włodawa) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Уладава. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства Польшчы, на сутоках Заходняга Бугу і Уладаўкі. Насельніцтва 13 918 чал. (2009).
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Бялу Падляску, Тэрэспаль, Зосін і інш.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- XIII стагоддзе: першая згадка ў Галіцка-Валынскім летапісе: «Данилъ же затворивъ Холмъ, еха ко брату си Василкови, поима с собою Курила митрополита. А татарове воеваша до Володавы и по озерамъ много зла створше».[4]
- XIV стагоддзе: увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1534: атрымала Магдэбургскае права.
- 1566: горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.
- 1624—1698: ва Уладаве дзейнічаў кальвінскі збор.
- 1648: горад пацярпеў ад войск Багдана Хмяльніцкага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Аўстрыі.
- XIX стагоддзе: у складзе Расійскай імперыі.
- 1867: цэнтр павета.
- 1921: у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1827 — 3263 чал.[5]
- 1857 — 6026 чал.
- 1913 — 15 220 ал.
- 1937 — 9084 чал.
- 1950 — 3754 чал.
- 1970 — 7401 чал.
- 1990 — 15 264 чал.
- 2006 — 14 203 чал.
З 1998 года ў горадзе рэгулярна праводзяць Фестываль трох культур. Мерапрыемства прысвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і іудаізма. Фестываль нездарма праходзіць ва Уладаве, бо да вайны горад меў шматнацыянальны характар.[6]
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы (1840—1842).
- Касцёл Св. Людвіка (1741—1752).
- Могілкі яўрэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
- Сінагога вялікая (1764).
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл Св. Людвіка
-
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
-
Вялікая сінагога
-
Сінагога
-
Рынкавая плошча
-
Вуліца 11 лістапада
-
Касцёл Найсв. Сэрца Ісуса
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Курашкевіч (1905—1997) — мовазнаўца-славіст
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Wiesław Muszyński
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/060610919011-0930294?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Пад 6751 [1243] годам паводле Іпацеўскага спісу Галіцка-Валынскага летапісу.
- ↑ Włodawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 711
- ↑ Валера Саўко. Фэстываль трох культур // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасня 2008
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Włodawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 711—713
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладава