Перайсці да зместу

Уладзімір Кірылавіч Якавенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Кірылавіч Якавенка
намеснік Старшыні Праўлення Центрасаюза
чэрвень 1970 — 1983
старшыня Праўлення Белкаапсаюза.
1965 — 1970
старшыня выканкама Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных
1958 — 1965
старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўсаюза
1955 — 1958
галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі Гомельскай вобласці.
1951 — 1955
галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі ў Брэсцкай вобласці
1944 — 1948

Нараджэнне 12 красавіка 1919(1919-04-12)
Смерць 31 жніўня 1996(1996-08-31) (77 гадоў)
Дзеці Aleksandr Yakovenko[d]
Ваенная служба
Гады службы 19391944
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Савецкі партызанскі рух
Званне камандзір
Камандаваў партызанскім атрадам
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Уладзімір Кірылавіч Якавенка (12 красавіка 1919 — 31 жніўня 1996) — камандзір партызанскай брыгады імя Д. Т. Гуляева, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны[1].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе пасля заканчэння тэхнікума апрацоўкі дрэва. Працаваў на пасадзе інструктара, майстра зборачнага цэха, намеснік начальніка сушыльнага цэха ў калоніі МУС г. Жытоміра. Без адрыву ад вытворчасці скончыў аэраклуб.

С 1939 года ў Чырвонай Арміі — матарыст авіяпалка, курсант авіяшколы, стралок-бамбардзір[1].

З 22 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яго самалет быў моцна пашкоджаны, летчык цяжка паранены. Удзельнік Бабруйскага камуністычнага падполля[1]. З лістапада 1941 года па снежань 1943 года ў партызанах[1] — баец, камандзір аддзялення, камандзір роты. З красавіка 1942 года камісар, затым камандзір партызанскага атрада імя Варашылава.

З верасня 1943 года па ліпень 1944 года — камандзір 99-й партызанскай брыгады імя Дз. Ц. Гуляева[1], якая дзейнічала каля Глуска, Парыч і Акцябра.

У 1944—1948 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі ў Брэсцкай вобласці[1]. У 1948—1951 вучыўся ў Маскоўскай вышэйшай гандлёвай школе[1]. У 1951—1955 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі Гомельскай вобласці. У 1955—1958 старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўсаюза. У 1958—1965 старшыня выканкама Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных[1].

1965—1970 — старшыня Праўлення Белкаапсаюза[1]. З чэрвеня 1970 года да сыходу на пенсію ў 1983 годзе працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Праўлення Цэнтрасаюза  (руск.) і за 18 гадоў шмат зрабіў для паляпшэння гандлю, павелічэння вытворчасці тавараў народнага спажывання на прадпрыемствах спажывецкай кааперацыі, а таксама развіцця іншых галін кааператыўнага гаспадаркі краіны.

Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960-61, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66, член ЦК КПБ у 1966-71. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-71.

Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны Першай ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі Партызану Айчыннай вайны Першай і Другой ступені, а таксама медалем За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.

За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі, а таксама ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У 1984 годзе Якавенка В. К. стаў ганаровым грамадзянінам Глуска.

Сын Уладзіміра Кірылавіча Аляксандр Уладзіміравіч Якавенка  (руск.) — вядомы расійскі дыпламат.

Аўтар успамінаў:

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Яковенко Владимир Кириллович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.