Перайсці да зместу

Уладзімір Іларыёнавіч Пастэрнацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іларыёнавіч Пастэрнацкі
Род дзейнасці духоўнік
Дата нараджэння 2 ліпеня 1885(1885-07-02) ці 2 ліпеня 1861(1861-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 1938 ці 21 студзеня 1938(1938-01-21)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар

Уладзімір Пастэрнацкі (2 ліпеня 1861, Дудзічы, Ігуменскі павет — 21 студзеня 1938, Смаленск, турма НКУС) — беларускі святы, свяшчэннамучанік.

Паходзіў з шляхты, якія перайшлі ў духоўнае саслоўе, сын Іларыёна Пастэрнацкага (протаіерэй).

Пасля сканчэння Мінскай духоўнай семінарыі рукапаложаны ў іерэя (1908). Служыў у Пакроўскай царкве ў м. Пясочнае Ігуменскага пав., цяпер вёска Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З 25 ліпеня 1914 года памочнік, з 1917 года благачынны цэркваў 2-й акругі Ігуменскага павета Духавенствам акругі на 3 гады выбраны дэпутатам на Мінскі акруговы вучылішчны з’езд.

З восені 1932 года настаяцель Спаса-Увазнясенскага храма ў г. Капыль. У сакавіку 1933 года бальшавіцкія ўлады храм закрылі, а святара неаднаразова выклікалі ў НКУС. Арыштаваны ў сакавіку 1936 года. Жонка Наталля (дачка Феафана Сасіноўскага) засталася з васмярымі дзецьмі. Асуджаны 24 сакавіка 1936 года да 2 гадоў ППК.

У снежні 1937 года нечакана вызвалены, прыехаў у Раслаў Смаленскай вобласці, але 14 снежня 1937 года зноў арыштаваны. 5 студзеня 1938 года прыгавораны тройкай НКУС за «антысавецкую агітацыю» і як «агент нямецкай разведкі» да ВМП. Расстраляны.

У 1999 годзе Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых навамучанікаў.

  • Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні. Уклад. Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык — Мінск. Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. 2012. — 184 с.: іл.
  • Памятная книжка Минской губернии; Смоленский мартиролог; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии; Смоленский мартиролог.