Уладзімір Ільіч Канановіч
Уладзімір Ільіч Канановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1997) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2016, 2017) |
Уладзімір Ільіч Канановіч (нар. 15 снежня 1964, Клецк, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 снежня 1964 года ў Клецку[1].
Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1994 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1991—2004 гадах — навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
Стажыраваўся ў 2003 годзе Інстытуце нямецкай гісторыі ў Гётынгене, у 2004 і 2006 гадах — у Цэнтры гістарычнай антрапалогіі сярэднявечнага Захаду і Школе вышэйшых сацыяльных даследаванняў у Парыжы[1].
У 1996 годзе аспірантуру на факультэце медыевістыкі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дыпламатыя Вялікага княства Літоўскага ў 1480 — першай чвэрці XVI ст.: Адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім і Крымскім ханствам»[1].
У 2005—2006 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. З 2007 года — дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе міжнародныя адносіны ва Усходняй Еўропе ў позняе сярэдневякоўе, гісторыю ідэй і ўяўленняў у сярэдневякоўі, праблемы гістарычнай антрапалогіі, гісторыю арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага. Спецыяліст па гісторыі дыпламатычных адносін Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам у канцы XV — першай чвэрці XVI стагоддзяў, гісторыі Клецкай бітвы 1506 года[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2016, 2017). У 2017 годзе у намінацыі «Найлепшая манаграфія па гістарычных навуках» за працу «Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне» (Смаленск, 2017).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Татарскія набегі на землі Беларусі // Гіст.-археал. зб. Мн., 1993. Ч. 1;
- Міхаіл Богуш Багавіцінавіч, вялікакняскі дыпламат караля Жыгімонта Старога // Штогоднік Ін-та гісторыі НАНБ. Мн., 1999;
- «Convivium ducale», или Москва начала 16 в. глазами поляка // Славяне и их соседи: Сб. тезисов 18 конф. М., 1999;
- «Appellatio» і дыпламатычны пратакол ВКЛ у часы Вітаўта (1392—1430) // Матэрыялы семінара па дыпламатыі і дзяржаўнаму пратаколу. Мн., 1999;
- Князь-пілігрым Войшалк // Беларуска-грэчаскія ўзаемаадносіны: ад старажытнасці да сучаснасці. Мн., 2000;
- Grand Duchess Elena Ivanovna and Duke Michael Glinski: aspects of mlership at the Jagiellonian court // Zamek i dwór w sredniowieczu od XI do XV wieku. Poznan, 2001.
- Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы // ARCHE. — 2015. — № 9. — С. 195—218.
- Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне. — Смаленск: Інбелкульт, 2017.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- КАНАНОВІЧ Уладзімір Ільіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Канановіч Уладзімір Ільіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Ільіч Канановіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Клецку
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі