Уладзімір Антонавіч Марук
Уладзімір Антонавіч Марук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 2010 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Уладзімір Антонавіч Марук (6 студзеня 1954, в. Гута Ганцавіцкага раёна — 23 студзеня 2010) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы апублікаваў у 1972 (газета «Магілёўская праўда»). Займаўся перакладамі з узбекскай, армянскай, туркменскай моў. Яго лепшыя вершы ўвайшлі ў асобныя анталогіі беларускай паэзіі.
Аўтар зборнікаў паэзіі:
- «Зоркі ў кронах» (1982),
- «Ліст рабіне» Архівавана 5 сакавіка 2016. (1987),
- «Інкрустацыя голасам» Архівавана 5 сакавіка 2016. (1991),
- «Ехаў чыж у Парыж» Архівавана 5 сакавіка 2016. (1994),
- «Чыж вярнуўся з-за мяжы» Архівавана 17 верасня 2015. (2003),
- «Кудмень» Архівавана 5 сакавіка 2016. (2011).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984)
- У чэрвені 2014 года ў вёсцы Гута на доме, у якім выхоўваўся Уладімір Антонавіч Марук, усталявалі мемарыяльную дошку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Марук Архівавана 25 жніўня 2011. на нацыянальным паэтычным партале «Вершы.ru»
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А. С. Пушкіна
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты