Уладзімір Шыманец
Уладзімір Шыманец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Захарка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 (15) мая 1911[1] |
||||||
Смерць |
27 жніўня 1977 (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Аляксандр | ||||||
Жонка | Эвеліна Шыманец | ||||||
Дзеці | Івонка Сурвіла і Лявон Шыманец | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Аляксандравіч Шыманец (2 (15) мая 1911 — 27 жніўня 1977) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 (15) мая 1911 года ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька Аляксандр Васільевіч, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Маці — Вольга Ігнацьеўна. Ахрышчаны 22 мая (4 чэрвеня) года ў рыжскай Пакроўскай царкве. Хроснымі бацькамі былі селянін Засульскай воласці Міхаіл Ільіч Сацінскі і жонка селяніна Ліксенскай воласці Эмілія Канстанцінаўна Сініца[3].
Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.
У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.
У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.
З лета 1944 года разам з сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 года жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўрада БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР[4]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.
Памёр 27 жніўня 1977 года ў Сартрувілі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Дзеці:
- Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР
- Лявон Шыманец, грамадскі дзеяч
- Унучкі:
- Паўліна Сурвіла, музыказнаўца
- Вірджынія Шыманец, літаратарка, тэатразнаўца і даследчыца беларускага тэатру
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Рэабілітаваны 7 верасня 1989 г. Пракуратурай Брэсцкай вобласці (архіўная справа: УКГБ Брэсцкай вобласці 10013-с).
- Біяграфія Уладзіміра Шыманца была надрукаваная ў газеце «Беларус» № 241 за 1977 год
Зноскі
- ↑ https://by.openlist.wiki/%D0%A8%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%86_%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_(1911)
- ↑ Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 жніўня. Уладзімір Шыманец, Уладзімір Клуніцкі
- ↑ Метрическая запись о рождении (2 мая) и крещении (22 мая) Владимира Шиманца в рижской Покровской церкви, 1911 г. LVVA. Ф. 232, оп. 4, д. 85, л. 196 об - 197.
- ↑ Аўкцыён да 103-й гадавіны БНР: рарытэтныя кнігі, маркі, гравюры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры фінансаў БНР
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Івелін
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Інжынеры Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Імігравалі ў Данію з Беларусі