Перайсці да зместу

Паўліна Сурвіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўліна Сурвіла
Дата нараджэння 2 лютага 1964(1964-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 2020(2020-04-25)[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Янка Сурвіла
Маці Івонка Сурвіла
Род дзейнасці музыказнавец, музычны этнограф
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Узнагароды

Паўліна Марыя Сурві́ла (2 лютага 1964(1964-02-02), Мадрыд25 красавіка 2020(2020-04-25)[1], Вайверлі[d], Аява) — амерыканская этнамузыкалагіня і мастачка беларускага паходжання. Доктарка ў галіне музыказнаўства, прафесарка.

Нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе. Дачка Янкі Сурвілы і Івонкі Шыманец-Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, затым у ЗША. Служыла музыкай у канадскім войску. Скончыла ўніверсітэт у ЗША (штат Мічыган; 1992).

Выкладала ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны. Даследавала беларускую музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і іншых мясцін. Займалася жывапісам (найбольш значная мастацкая выстава ў 1996 у штаце Агая, ЗША), малявала на беларускія сюжэты. Аўтарка шэрагу публікацый у амерыканскім друку пра беларускую традыцыйную і рок-музыку.

Была выканаўчаю дырэктаркай створанага ў 2007 годзе Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе. Паўліна Сурвіла арганізавала дзясяткі навуковых канфэрэнцый, семінараў, лекцый, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Беларусі. Была сябрай Рады БНР.

Памерла 25 красавіка 2020 года на 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы[3]. У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыкант, і два сыны[4].