Перайсці да зместу

Усходне-Франкскае каралеўства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства
Усходне-Франкскае каралеўства
лац.: Francia Orientalis
ням.: Ostfrankenreich
     Усходне-Франкскае каралеўства пасля Вердэнскага дагавора 843 г.
     Усходне-Франкскае каралеўства пасля Вердэнскага дагавора 843 г.
< 
 >
 >
843 — 919

Сталіца Рэгенсбург, Франкфурт-на-Майне
Мова(ы) лацінская
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Грашовая адзінка солід, трыенс, дэнарый, пфеніг
Форма кіравання Манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усходне-Франкскае каралеўства (лац.: Francia Orientalis; ням.: Ostfrankenreich)— дзяржава, створаная ў выніку Вердэнскага падзелу 843 г. Франкскай імперыі ў якасці спадчыннага ўладання Людовіка II Нямецкага і ўключалае тэрыторыі на ўсход ад Рэйна і на поўнач ад Альп. Усходне-Франкскае каралеўства было папярэднікам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сучаснай Германіі.

Храналагічныя і геаграфічныя рамкі

[правіць | правіць зыходнік]

Часцей за ўсё перыяд існавання Усходне-Франкскага каралеўства абмяжоўваюць, з аднаго боку, Вердэнскім дагаворам 843 г., а з іншай — 919 годам, калі было ўпершыню згаданы выраз regnum teutonicorum (германскае каралеўства). А менавіта, пад 919 годам у Зальцбургскіх аналах запісана, што «Арнульф, герцаг Баварыі, быў абраны кіраваць Германскім каралеўствам» (лац.: Baiuarii sponte se reddiderunt Arnolfo duci et regnare ei fecerunt in regno teutonicorum). Але афіцыйным тытулам каралёў заставаўся «кароль усходніх франкаў» (лац.: rex Francorum Orientalium ці проста rex Francorum) аж да 962 года, калі кароль Атон I прыняў тытул «імператар рымлян і франкаў» (лац.: imperator Romanorum et Francorum). Таму часам гісторыкі часавымі рамкамі існавання Усходне-Франкскага каралеўства лічаць 843962 гады.

Тэрыторыя дзяржавы была адносна стабільнай і мела тэндэнцыю да пашырэння: у 870 г. была далучана ўсходняя частка Латарынгіі, уключаючы Нідэрланды, Эльзас і ўласна Латарынгію, пачалася каланізацыя населеных славянамі земляў уздоўж Эльбы, каралі ўсходніх франкаў спрабавалі ўсталяваць сюзерэнітэт над Вялікамараўскай дзяржавай.

Сталіцай Усходне-Франкскага каралеўства пры Людовіку Нямецкім стаў Рэгенсбург.