Фарасан
Фарасан | |
---|---|
ар. فرسان الكبير | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 398,59 км² |
Насельніцтва | 1 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 2,51 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°42′21″ пн. ш. 41°52′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Чырвонае мора |
Краіна | |
Вялікі Фарасан (араб. فرسان الكبير) — найбуйнейшы востраў архіпелага Фарасан у Чырвоным моры каля ўзбярэжжа Саудаўскай Аравіі. Плошча сушы - 398,59 км². Насельніцтва (2004 г.) - каля 1000 чал.
Востраў Фарасан знаходзіцца ў 1020 км на паўднёвы захад ад Эр-Рыяду, сталіцы Саудайскай Аравіі. Уяўляе сабою вапняковую паверхню з пясчанымі пляжамі і водмелямі на старажытным каралавым падводным узвышшы. Нягледзячы на сухі трапічны клімат, маюцца крыніцы пітной вады. Востраў насяляе статак аравійскіх газеляў — апошніх прадстаўнікоў свайго віда. Багатая фаўна навакольных вод. Тут налічваецца 231 від рыб, 49 відаў каралаў, 3 віды дэльфінаў[1].
У старажытнасці востраў быў важным транзітным пунктам у гандлі паміж Блізкім Усходам і Індыяй. У вёсцы Фарасан захавалася мячэць Неджда [2], пабудаваная ў паўднёваазіяцкім стылі ў 1927 г. арабскім гандляром Ібрагімам аль-Тамімі.
Асноўная эканамічная актыўнасць — здабыча нафты, рыбалоўства, турызм.
Зноскі
- ↑ Discover Saudi’s Farasan Island Архівавана 21 лістапада 2015.
- ↑ Al Najdi Mosque